~~META: title = Янка Сіпакоў — Сонечны дождж &keywords = кроплі &abstract = Верш Янкі Сіпакова "Сонечны дождж" &iftrue = nan ~~ ====== Янка Сіпакоў — Сонечны дождж ====== Ён паліўся… Спорны, шчодры.\\ Церабнуў на промнях коса,\\ зазваніў са стрэх у вёдры,\\ на дварэ абмыў калёсы.\\ \\ Падстаўляюць чашкі кветкі –\\ хочуць піць пасля спякоты,\\ а ільнам, бы нам, няўседкі –\\ ліўнем мыюцца з ахвотай.\\ \\ Веццем-прыгаршчамі клёны\\ дажджавыя кроплі ловяць;\\ як жаніх, стаіць зялёны,\\ чыста вымыты ядловец.\\ \\ А пасля дажджовай працы\\ прыгажосць зямля прыдбала,\\ нават сонца прыбірацца\\ ў вясёлку спешна стала. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/янка-сіпакоў/янка-сіпакоў-клетка]] * [[творы/янка-сіпакоў/янка-сіпакоў-лета-з-мятлушкай]] * [[творы/янка-сіпакоў/янка-сіпакоў-заміра]] * [[творы/янка-сіпакоў/янка-сіпакоў-перавернуты]] * [[творы/янка-сіпакоў/янка-сіпакоў-як-спакайней]]