~~META: title = Янка Сіпакоў — Слёзы маці &keywords = маці, сын &abstract = Чытаць верш Янкі Сіпакова "Слёзы маці" &iftrue = nan ~~ ====== Янка Сіпакоў — Слёзы маці ====== Сын прыехаў, хусціну прывёз —\\ Пасвятлела адразу ў хаце.\\ Дык чаму ж не ўтрымала слёз,\\ Дык чаго ж гэта плача маці?\\ \\ Выглядала з відна да відна\\ I чакала, нібыта свята...\\ А цяпер?.. Ці ж не рада яна —\\ Сын жа ў госці прыехаў салдатам.\\ \\ Не...\\ I радасна ёй, а калі б\\ Усё ішло сваім ладам ды следам,\\ Трое хлопцаў старэйшых маглі б\\ За сталом за бацькоўскім абедаць.\\ \\ Не прыйшлі яе дзеці з вайны,\\ Не грымець тром чаканым вяселлям...\\ То ж па вас, дарагія сыны,\\ Ручнікі ўсё слязьмі яна беліць. ===== Падобныя старонкі ===== * [[ibdc.ped>зязюльчыны-слёзкі]] * [[творы/янка-сіпакоў/янка-сіпакоў-як-спакайней]] * [[творы/янка-маўр/янка-маўр-слёзы-тубі]] * [[ibdc.ped>бабровы-слёзы]] * [[творы/янка-сіпакоў/янка-сіпакоў-перавернуты]]