~~META: title = Янка Сіпакоў — Санет кахання &keywords = каханая &abstract = Чытаць "Санет кахання" Янкі Сіпакова &iftrue = nan ~~ ====== Янка Сіпакоў — Санет кахання ====== Чаго саромецца, – ты у маім санеце,\\ Як у аазісе закінутым, адна,\\ Надзейна ахаваная штодня\\ Ад цынікаў, якіх нямала ў свеце.\\ \\ Ты мне здалёк, каханая, відна\\ На беразе нясходжанага лета.\\ Адзенне ўсё тваё – вяночак з кветак\\ На галаве, нібыта цішыня.\\ \\ О ява маіх вечных летуценняў,\\ Не трэба лепшага табе адзення!\\ \\ І я заўсёды буду берагчы\\ Тваю цнатлівасць светлую аддана.\\ Ты не саромейся мяне. Бо ты адна, лічы,\\ Ў маім санеце беражна схавана. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/максім-багдановіч/максім-багдановіч-санет-замёрзла-ноччу-ш]] * [[слоўнік/вянок-санетаў]] * [[слоўнік/санет]] * [[творы/максім-багдановіч/максім-багдановіч-санет-паміж-пяскоў-егі]] * [[творы/янка-купала/янка-купала-для-зямлі-прадзедаў-маіх]]