творы:янка-сіпакоў:янка-сіпакоў-разня
Гэта старая версія дакумента!
Янка Сіпакоў — Разня
Кашубская балада. XIV стагоддзе
— Мамачка, мамка, а дзе ж наш татка,
Чаму не ідзе ён дахаты?
— Сыне мой, сыне, мусіць, дзіцятка,
Татка ўсё ў моры заняты.
— Мамачка, мамка, а што там за крыкі?
Чуеш, здаецца, там плачуць…
— Сыне мой, сыне, то ж вецер вялікі —
Бура пачнецца няйначай.
— Мамачка, мамка, а што вунь за цацка
У дзядзькі, што грукае ў дзверы?
— Сыне мой, сыне, гэта ж знянацку
За цацку прыняў ты сякеру.
— Мамачка, мамка, чаму, паглядзіце,
Чырвоная рэчка такая?
— Сыне мой, сыне, у ёй не вадзіца —
То ж кроў наша, сыне, людская.
— Мамачка, мамка, нас выручыць хочуць?
Бяжыць чалавек на наш ганак…
— Не чалавек ён, а мой ты званочак,
Гэта ж
крыжак
паганы!
Падобныя старонкі
- янка-сіпакоў/янка-сіпакоў-як-спакайней
- янка-сіпакоў/янка-сіпакоў-заміра
- янка-сіпакоў/янка-сіпакоў-лета-з-мятлушкай
- янка-сіпакоў/янка-сіпакоў-перавернуты
- янка-сіпакоў/янка-сіпакоў-клетка
творы/янка-сіпакоў/янка-сіпакоў-разня.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1