~~META: title = Янка Сіпакоў — Разня &keywords = мамачка, мамка &abstract = Чытаць баладу "Разня" Янкі Сіпакова &iftrue = nan ~~ ====== Янка Сіпакоў — Разня ====== //Кашубская балада. XIV стагоддзе// \\ — Мамачка, мамка, а дзе ж наш татка,\\ Чаму не ідзе ён дахаты?\\ — Сыне мой, сыне, мусіць, дзіцятка,\\ Татка ўсё ў моры заняты.\\ \\ — Мамачка, мамка, а што там за крыкі?\\ Чуеш, здаецца, там плачуць...\\ — Сыне мой, сыне, то ж вецер вялікі —\\ Бура пачнецца няйначай.\\ \\ — Мамачка, мамка, а што вунь за цацка\\ У дзядзькі, што грукае ў дзверы?\\ — Сыне мой, сыне, гэта ж знянацку\\ За цацку прыняў ты сякеру.\\ \\ — Мамачка, мамка, чаму, паглядзіце,\\ Чырвоная рэчка такая?\\ — Сыне мой, сыне, у ёй не вадзіца —\\ То ж кроў наша, сыне, людская.\\ \\ — Мамачка, мамка, нас выручыць хочуць?\\ Бяжыць чалавек на наш ганак...\\ — Не чалавек ён, а мой ты званочак,\\ Гэта ж крыжак паганы! ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/янка-сіпакоў/янка-сіпакоў-як-спакайней]] * [[творы/янка-сіпакоў/янка-сіпакоў-заміра]] * [[творы/янка-сіпакоў/янка-сіпакоў-лета-з-мятлушкай]] * [[творы/янка-сіпакоў/янка-сіпакоў-перавернуты]] * [[творы/янка-сіпакоў/янка-сіпакоў-клетка]]