Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:янка-сіпакоў:янка-сіпакоў-развітанне

Гэта старая версія дакумента!


Янка Сіпакоў — Развітанне

Заключная балада


Прабачце, даўнія стагоддзі,
Што патрывожыў я ваш пыл,
Што, абмінуўшы змрок магіл,
На веча вашае прыводзіў
Сваіх сяброў – з той далячыні,
Што светла мроілася вам,
Што вашым снілася сынам,
Як сніцца лета ў зімняй стыні.
Мы пасядзелі,

як схацелі,

Пагаварылі,

як змаглі.

Раздзьмуўшы нанава вуглі,
Ля вашых вогнішчаў напелі.
Ваш боль,

ваш сум не абміналі

I вашу радасць перайшлі…
I дні – стагоддзямі міналі,
Стагоддзі – нібы дні прайшлі.
I вось яна,

часіна тая.

Калі развітвацца пара:
Камяк у горле – як гара,
Сляза – шчымлівая такая.
Бывайце ж, даўнія стагоддзі.
Мы зноў вяртаемся ў свой час,
Дзе над галовамі у нас,
Як радасць, сонца светла ходзіць…

Падобныя старонкі

  • янка-сіпакоў/янка-сіпакоў-лета-з-мятлушкай
  • янка-сіпакоў/янка-сіпакоў-клетка
  • янка-сіпакоў/янка-сіпакоў-як-спакайней
  • янка-сіпакоў/янка-сіпакоў-заміра
  • янка-сіпакоў/янка-сіпакоў-перавернуты
творы/янка-сіпакоў/янка-сіпакоў-развітанне.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki