~~META: title = Янка Сіпакоў — Развітанне &keywords = стагоддзі &abstract = Чытаць баладу "Развітанне" Янкі Сіпакова &iftrue = nan ~~ ====== Янка Сіпакоў — Развітанне ====== //Заключная балада// \\ Прабачце, даўнія стагоддзі,\\ Што патрывожыў я ваш пыл,\\ Што, абмінуўшы змрок магіл,\\ На веча вашае прыводзіў\\ Сваіх сяброў – з той далячыні,\\ Што светла мроілася вам,\\ Што вашым снілася сынам,\\ Як сніцца лета ў зімняй стыні.\\ Мы пасядзелі, як схацелі, Пагаварылі, як змаглі. Раздзьмуўшы нанава вуглі,\\ Ля вашых вогнішчаў напелі.\\ Ваш боль, ваш сум не абміналі I вашу радасць перайшлі...\\ I дні – стагоддзямі міналі,\\ Стагоддзі – нібы дні прайшлі.\\ I вось яна, часіна тая. Калі развітвацца пара:\\ Камяк у горле – як гара,\\ Сляза – шчымлівая такая.\\ Бывайце ж, даўнія стагоддзі.\\ Мы зноў вяртаемся ў свой час,\\ Дзе над галовамі у нас,\\ Як радасць, сонца светла ходзіць... ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/янка-сіпакоў/янка-сіпакоў-лета-з-мятлушкай]] * [[творы/янка-сіпакоў/янка-сіпакоў-клетка]] * [[творы/янка-сіпакоў/янка-сіпакоў-як-спакайней]] * [[творы/янка-сіпакоў/янка-сіпакоў-заміра]] * [[творы/янка-сіпакоў/янка-сіпакоў-перавернуты]]