~~META: title = Янка Сіпакоў — Падатак &keywords = падатак &abstract = Чытаць баладу "Падатак" Янкі Сіпакова &iftrue = nan ~~ ====== Янка Сіпакоў — Падатак ====== //Балгарская балада. XVI стагоддзе// \\ Галашэнне бабак, галашэнне матак —\\ Зборня панаехала адбіраць падатак.\\ \\ Па ўсмешцы роднай — ад кожнага плачу,\\ Ад кожнае хаты — па гульні дзіцячай.\\ \\ Па маленькая ручцы — ад кожнае міскі,\\ Па адной надзеі — ад кожнай калыскі.\\ \\ Ад зямлі пакутнай — ды па хлебасею\\ Абыяка, звыкла беруць ліхадзеі...\\ \\ Забірае зборня жудасны падатак,\\ Адбірае зборня ў матак немаўлятак.\\ \\ Павязуць малых іх у зямлю чужую,\\ Дзе не так гавораць, дзе не так сумуюць.\\ \\ Там дадуць адразу ім чужое імя:\\ Так прымусяць здрадзіць — без віны! — Радзіме.\\ \\ А яшчэ навучаць ненавідзець люта\\ Бацькаўшчыну, дом свой, што даўно ў пакутах.\\ \\ I яны прыедуць у свой край са зборняй,\\ I ад іх таксама сёлы жах агорне.\\ \\ Можа, з іх каторы нат у свайго брата\\ Адбярэ падатак — кволых немаўлятак. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/янка-сіпакоў/янка-сіпакоў-клетка]] * [[творы/янка-сіпакоў/янка-сіпакоў-перавернуты]] * [[творы/янка-сіпакоў/янка-сіпакоў-лета-з-мятлушкай]] * [[творы/янка-сіпакоў/янка-сіпакоў-як-спакайней]] * [[творы/янка-сіпакоў/янка-сіпакоў-заміра]]