~~META: title = Янка Сіпакоў — Ноч &keywords = ноч, Тарас &abstract = Чытаць баладу Янкі Сіпакова "Ноч" &iftrue = nan ~~ ====== Янка Сіпакоў — Ноч ====== //Украінская балада. XIX стагоддзе// \\ Пецярбургская, чужая.\\ Дзякуй табе, ноча, —\\ У прыгоннага Тараса\\ Ты як дзень святочны.\\ \\ Дзякуй табе, Летні садзе:\\ Пры тваёй спагадзе,\\ Дзень адбегаўшы для іншых,\\ Ноччу сам прысядзе.\\ \\ Дзень — для іншых, ноч — свая ўжо, I ніхто не ўбачыць.\\ Людзі спяць, а ён малюе —\\ Як па краі плача.\\ \\ I тады не ў Пецярбурзе\\ Ён — ва успамінах.\\ Дык прылашчы ж свайго сына,\\ Ненька-Украіна!\\ \\ Яму трэба з шэрай ночы,\\ Што завецца белай.\\ Усе колеры вясёлкі\\ Здабываці ўмела.\\ \\ Сіні — каб загаманіла\\ З ім па-свойску неба,\\ I зялёны — для усходаў —\\ Зноў жа ўспомніць трэба.\\ \\ Жоўты — каб як на радзіме\\ Тут зацвіў сланечнік,\\ I чырвоны — кірмашовы,\\ I белы, канечне.\\ \\ Розных колераў набрацца\\ Для хаціны чыстай,\\ Для шырокіх шаравараў\\ I плахты квяцістай.\\ \\ I для босых ног сялянскіх,\\ Для раллі, для пашы;\\ I для рук, што і ў прыгоне\\ Так зямельку лашчаць.\\ \\ I для фартушка знайсці ён\\ Спадзяванне мусіць,\\ Што надзею прыкрывае,\\ Як бяду, ў Катрусі.\\ \\ Як сляпы Сцяпан-нявольнік\\ Плача, краю мілы!\\ Быццам сонца яму вочы\\ Там запарушыла.\\ \\ Як навобмацак шукае\\ Шлях дамоў з чужыны...\\ Для малюнка нават слёзы\\ Ён знайсці павінен.\\ \\ Слёз шукаць не трэба — з імі\\ Днюе і начуе:\\ Свае слёзы дасць Сцяпану,\\ Боль свой намалюе.\\ \\ Гледачы, зірні, знайшліся\\ У яго тым часам,\\ Абступілі ўкруг скульптуры\\ Парабка Тараса.\\ \\ Мастаку ж спяшацца трэба:\\ Дзень ідзе пракляты,\\ I ужо днее, днее, днее —\\ Скончылася свята.\\ \\ Не, а усё-ткі тое свята\\ Перад ім, здаецца.\\ Ён яшчэ і памалюе,\\ Вольны нажывецца!\\ \\ Людзі грошы ўжо збіраюць\\ Для волі ягонай —\\ Каб [[творы/тарас-шаўчэнка/жыццё-і-творцасць-тараса-шаўчэнкі|Шаўчэнку]], каб Тараса\\ Выкупіць з прыгону. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/янка-сіпакоў/янка-сіпакоў-лета-з-мятлушкай]] * [[творы/янка-сіпакоў/янка-сіпакоў-заміра]] * [[творы/янка-сіпакоў/янка-сіпакоў-клетка]] * [[творы/янка-сіпакоў/янка-сіпакоў-перавернуты]] * [[творы/янка-сіпакоў/янка-сіпакоў-як-спакайней]]