~~META: title = Янка Сіпакоў — Наш край &keywords = край, рэчка, спадчына, родны, любіць, чалавек, іншых &abstract = Чытаць апавяданне Янкі Сіпакова "Наш край" &iftrue = nan ~~ ====== Янка Сіпакоў — Наш край ====== Наш родны беларускі край. Які прыгожы і непаўторны ён сваімі рэкамі і азёрамі, сваімі лясамі і лугамі, сваімі сцежкамі і дарогамі!\\ Белавежская пушча і Браслаўскія азёры, Палессе і Свіцязь, Налібокі і Нарач, Бярэзінскі запаведнік і маленькая рэчка Проня... Усё гэта наш родны край, наша спадчына. Яна даецца чалавеку аднойчы і назаўсёды, разам з жыццём.\\ Так, спадчына, неацэнная, за ўсё даражэйшая. Але хто калі лічыў, колькі на кожнага з нас прыпадае кветак, матылёў, дрэў, птушак, крынічак? Усяго гэтага мы часцей за ўсё не заўважаем. Яно для нас такое ж звыклае, як і паветра, якім мы дыхаем.\\ Часам нават забываемся, што прырода – не толькі для нас адных. Трэба думаць пра будучыню. Абавязкова трэба пакідаць у ёй месца і той жа рэчцы, і таму ж мурашу. Усе мы на гэтай зямлі суседзі – рэчка і бусел, дрэва і травінка, кветка і пчала, мураш і чалавек. Зямля ў нас адна. Яна агульная для ўсіх. Кожны павінен любіць свой край. Чалавек, які любіць зямлю, на якой нарадзіўся, і паважае свой край, які ўзгадаваў яго, робіцца моцны і мудры. Ён не зможа тады пагардліва ставіцца да іншых краёў іншых земляў. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/янка-сіпакоў/янка-сіпакоў-клетка]] * [[творы/янка-сіпакоў/янка-сіпакоў-як-спакайней]] * [[творы/янка-сіпакоў/янка-сіпакоў-заміра]] * [[творы/янка-сіпакоў/янка-сіпакоў-перавернуты]] * [[творы/янка-сіпакоў/янка-сіпакоў-лета-з-мятлушкай]]