~~META: title = Янка Сіпакоў — Мова &keywords = бывае, моры, мала, мова &abstract = Чытаць верш Янкі Сіпакова "Мова" &iftrue = nan ~~ ====== Янка Сіпакоў — Мова ====== Бывае, спатрэбіцца ўзімку Промень, не злоўлены летам,\\ Бывае, што мала пахаў У моры травінак і красак,\\ Бывае, не хопіць колераў У вясновым квяцістым разліве,\\ Бывае, так мала гукаў Чуецца ў моры лесу,\\ Бывае, не радуюць песні Мора крылатага птушак –\\ Тады я іду да цябе,\\ Мой акіян вялікі,\\ У які ўсе моры ўпадаюць, –\\ Мая адзіная мова! \\ Крыніца: Сіпакоў Я. Выбраныя творы. У 2 т. Т. 1. Паэзія/Прадм. Л. Ламекі. – Мн.: Маст. Літ., 1995. – 431 с. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/янка-сіпакоў/янка-сіпакоў-лета-з-мятлушкай]] * [[творы/янка-сіпакоў/янка-сіпакоў-заміра]] * [[творы/янка-сіпакоў/янка-сіпакоў-перавернуты]] * [[творы/янка-сіпакоў/янка-сіпакоў-як-спакайней]] * [[творы/янка-сіпакоў/янка-сіпакоў-клетка]]