~~META: title = Янка Сіпакоў — Ляжаць на далоні зерні... &keywords = зерні, далоні &abstract = Чытаць верш Янкі Сіпакова "Ляжаць на далоні зерні..." &iftrue = nan ~~ ====== Янка Сіпакоў — Ляжаць на далоні зерні... ====== Ляжаць на далоні зерні...\\ Не верне зямля іх?.. Ці верне?..\\ Чысценькія такія,\\ Дагледжаныя і сухія;\\ Іх аддаваць страшліва\\ Нават зямлі ўрадлівай.\\ \\ А што, калі сонца не знойдзе\\ I промень воддаль іх пройдзе?..\\ А што, як у цёмных нетрах\\ Не хопіць для іх паветра?..\\ I яны, нібы рыба на беразе,\\ Задыхнуцца ў раллі?.. Не верыце? I не верце, бо нават у жменях,\\ Як жывыя, варушацца зерні\\ I ў пальцы дзяўбуць расткамі –\\ У руках прарастаюць самі...\\ Расшчапіце хутчэй далоні –\\ Не трымайце жыццё ў палоне! ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/янка-сіпакоў/янка-сіпакоў-як-спакайней]] * [[творы/янка-сіпакоў/янка-сіпакоў-перавернуты]] * [[творы/янка-сіпакоў/янка-сіпакоў-клетка]] * [[творы/янка-сіпакоў/янка-сіпакоў-лета-з-мятлушкай]] * [[творы/янка-сіпакоў/янка-сіпакоў-заміра]]