~~META: title = Янка Сіпакоў — Лета. Акварэль &keywords = далей &abstract = Чытаць верш Янкі Сіпакова "Лета. Акварэль" &iftrue = nan ~~ ====== Янка Сіпакоў — Лета. Акварэль ====== Палі пасмяглі. Навакол звінела Паветра перасушана. Густы Быў поўдзень. I дзе птушка села – Кусціўся пыл. Што жухлыя лісты, Шуршэла лета. Спёка, як трывога, Вісела над жытамі. I ратай Глядзеў, задумлівы, на ніву. А дарога Стамлёна бралася на самы небакрай – Далей,\\ Далей,\\ Далей –\\ У цень Зямлі...\\ \\ Крыніца: Сіпакоў Я. Выбраныя творы. У 2 т. Т. 1. Паэзія / Прадм. Л. Ламекі. – Мн.: Маст. Літ., 1995. – 431 с. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/янка-сіпакоў/янка-сіпакоў-як-спакайней]] * [[творы/янка-сіпакоў/янка-сіпакоў-перавернуты]] * [[творы/янка-сіпакоў/янка-сіпакоў-заміра]] * [[творы/янка-сіпакоў/янка-сіпакоў-клетка]] * [[творы/янка-сіпакоў/янка-сіпакоў-лета-з-мятлушкай]]