Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:янка-сіпакоў:янка-сіпакоў-кулак

Адрозненні

Тут паказаны адрозненні паміж двума версіямі гэтай старонкі.

Спасылка на гэта параўнанне

Наступная версія
Папярэдняя версія
творы:янка-сіпакоў:янка-сіпакоў-кулак [2025/08/22 11:21] – створана - знешняе змена 127.0.0.1творы:янка-сіпакоў:янка-сіпакоў-кулак [2025/08/23 16:04] (бягучы) vedybeadmin
Радок 43: Радок 43:
 – За што?! – як рэха, паўтарыла за ім Юстына, ён толькі зараз зразумеў, што апошнія словы вымавіў услых. I яму стала няёмка за сябе – во, мужчына, ледзь не расплакаўся, як баба.\\ – За што?! – як рэха, паўтарыла за ім Юстына, ён толькі зараз зразумеў, што апошнія словы вымавіў услых. I яму стала няёмка за сябе – во, мужчына, ледзь не расплакаўся, як баба.\\
 – За што? – яшчэ раз выдыхнула, як крыкнула, Юстына, зноў загаласіла і, мацней прыціскаючы да сябе Трахімку, паспрабавала злезці з саней. – А Ціточак жа ты мой, а родненькі, а даражэнькі, а давай жа мы з табою дамоўкі вернемся... Ціт адну руку цяжка паклаў жонцы на плячо, моцна, нібы ўціскаючы Юстыну ў сена, прыціснуў яе да саней, а другою, у якой была пуга, рашуча ўзмахнуў у паветры і без разбору, бе пярэдыху пачаў сцябаць каня. Ён круціў пугаю над галовамі ўсіх, хто сядзеў у санях, і стараўся ямчэй і балючай дастаць ёю каня. Часам яму здавалася, што гэта не Лявонаў, а ягоны жарабок, але і з-за таго ў Ціта не з'яўляліся жаласлівасць і шкадаванне да жывёліны. За ім гнаўся і нешта злосна крычаў Лявон – вядома ж, лаяўся, што Ціт так б'е каня, вядома ж, патрабаваў, каб паклаў пугу, каб не сцябаў ягонага стаенніка, ягонага кармільца: яшчэ ж такая доўгая дарога, а ён так яго гоніць... Мукасей бег услед, стараўся дагнаць пярэднія сані, каб адабраць у Ціта вожкі і пугу, але Ціт, не зважаючы ні на што, усё падганяў і падганяў Лявонавага каня, і той, хоць і так ужо бег як не галопам, пасля кожнага новага ўзмаху пугі аж вылузваўся са збруі, з аглабель. Астатнія вазы адсталі далёка ззаду, а яны вельмі хутка даімчалі да лесу. У лесе было ціха, аж закладала ад цішыні вушы, і конь пайшоў спакойнай хадою.\\ – За што? – яшчэ раз выдыхнула, як крыкнула, Юстына, зноў загаласіла і, мацней прыціскаючы да сябе Трахімку, паспрабавала злезці з саней. – А Ціточак жа ты мой, а родненькі, а даражэнькі, а давай жа мы з табою дамоўкі вернемся... Ціт адну руку цяжка паклаў жонцы на плячо, моцна, нібы ўціскаючы Юстыну ў сена, прыціснуў яе да саней, а другою, у якой была пуга, рашуча ўзмахнуў у паветры і без разбору, бе пярэдыху пачаў сцябаць каня. Ён круціў пугаю над галовамі ўсіх, хто сядзеў у санях, і стараўся ямчэй і балючай дастаць ёю каня. Часам яму здавалася, што гэта не Лявонаў, а ягоны жарабок, але і з-за таго ў Ціта не з'яўляліся жаласлівасць і шкадаванне да жывёліны. За ім гнаўся і нешта злосна крычаў Лявон – вядома ж, лаяўся, што Ціт так б'е каня, вядома ж, патрабаваў, каб паклаў пугу, каб не сцябаў ягонага стаенніка, ягонага кармільца: яшчэ ж такая доўгая дарога, а ён так яго гоніць... Мукасей бег услед, стараўся дагнаць пярэднія сані, каб адабраць у Ціта вожкі і пугу, але Ціт, не зважаючы ні на што, усё падганяў і падганяў Лявонавага каня, і той, хоць і так ужо бег як не галопам, пасля кожнага новага ўзмаху пугі аж вылузваўся са збруі, з аглабель. Астатнія вазы адсталі далёка ззаду, а яны вельмі хутка даімчалі да лесу. У лесе было ціха, аж закладала ад цішыні вушы, і конь пайшоў спакойнай хадою.\\
-Азірнуўшыся і апошні раз убачыўшы з лесу ў прагале дарогі за белым полем шэрыя хаты сваёй роднай Кросніцы, Ціт Ворашань зноў падняў пугу, зноў са злосцю сцебануў каня – каб і гэтая апошняя відзежа знікла хутчэй, але прытомлены ад нядаўняга бегу конь не дужа адазваўся на пугу: адно толькі падабраў заднія ногі, але не пабег, а ішоў і далей сваёй жа хадою. Ціт, нібы супакоіўшыся і сам, перастаў яго падганяць, тузаць, злавіў на ляту кончык пугі, падабраў, прыціснуў яго да пугаўя, і так разам з пугаўём паклаў каля сябе. Не, Юстына, назад ужо нам з табою няма вяртання. Назадзе ўжо ў нас нічога няма, нічога не асталося. Усё наша, Юстына, толькі наперадзе. Пра тое, што было, забывацца нада. I пра коней, і пра хату, і пра поле. Коней папрадалі, аджалелі – вунацька нават расстрыга кросніцкі, былы бацюшка Раман купіў, але я за яго спакойны, у яго сена ёсць, а во чым будзіць карміць майго каня да травы Паласаты, шылахвост гэты, дык я і сам не ведаю. I хату пакінулі з забітымі вокнамі... Не, Юстына, нам пара думаць пра новую хату. У старой нам ужо не жыць. Значыць, Юстына, зараз мы з табою ніхто і нішто. Нас, Юстына, няма. I таго, што ў нас было, ужо няма, і таго, што яшчэ будзіць, – таксама няма. Знікні мы зараз, і ніхто не заўважыць, не парупіцца, дзе Ворашні падзяваліся: і адсюль выехалі, і туды не прыехалі. Спярша Ціт і не думаў нікуды выбірацца са сваёй Кросніцы. Жыў сумленна, працаваў многа. Бацька, падзяліўшыся, крыху даў зямлі, а астатнюю сам, сваім гарбом зарабіў, за свае мазалі прыкупіў. Сорак дзве дзесяціны меў. Во гэтая зямля многім у вочы і калола. У жываглоты залічылі. Кулаком абазвалі. Ну няхай ужо я кулак. А то ж і Юзік Туміловіч – таксама кулак. Смехата! А бацюхны мае родныя, што ж гэта робіцца – а ў таго ж кулака толькі дзевяць дзесяцін зямелькі ўсяго. I хутар свой ён атрымаў толькі ў сталыпіншчыну. А яны ледзь што – кулаччо. "Ну што, наелі пузы на чужым хлебе?" – "На чыім жа гэта – чужым?" – хочацца запытацца ў іх. Можа, на вашым? Ага, разяўляй рот шырэй – на вашым хлебе наясі пуза – з голаду памрэш. Можа, на Казябавым хлебе мы пасыцелі? А ў яго і хлеба нямаш. А хто вінаваты? Я? Ці, можа, Юзік Туміловіч? Піхума! Сам Казяба вінаваты. Рабіць нічога не ўмеець ды і не хочыць. Вунацька хаты і то не накрыець. Стаіць расхрыстаная. А што, я яму хату крыць буду? На яго страху палезу? О, ён бы, стадыр малахольны, не адмовіўся, каб яму гэта нехта зрабіў. Стаяў бы, грыбы развесіўшы, ды яшчэ б і злаваўся, што не па-ягонаму крыеш. Свістуны! Прывыклі – рукі ў кішэні і свішчуць. Але калі толькі дзе якая заварушка пачнецца, дзе нешта дзяліць пачынаюць – яны тут як тут: дзе дзеляць, што дзеляць?.. Мы беднякі, мы батракі. А нам, а нам. Горла вялікае, балбатаць умеюць, а рукі ў рацы. Вунацька той жа самы Юзік Туміловіч спрашыіць у сельсавеце ў Поклада: "Чаму гэта мне такі вялікі падатак запісалі?" – "Бо ты багаты. Ты ж у лесе пяцьдзесят рублёў зарабіў". А чаму гэта вы, вашы гультайскія вялічаствы, не зарабілі, у лес не паехалі? Хто вам не даў зарабіць? Ці унь як я цэлую восень каменне з поля вазіў, пасмейваліся: дурную работу Ціт робіць. А як я прадаў тое каменне ў горад – эх, заварушыліся: Ціт займеў многа грошай, абкласці яго дадатковым падаткам, а то і ўвогуле адабраць усё, што ён за каменне атрымаў. Піхума, а чаму ж вы не звозілі тое каменне? У вас жа зямля аж стогніць ад яго. Дык не, яны, піхума, цэлую зіму ў карты рэжуцца, а Юзік з Цітам працуюць. А дзяліць тое, што Юзік і Ціт зарабілі, пароўну хочуць: і мне дай, і мне дай. I на ўсіх сходах канькаюць: нам дай, бо мы беднякі, нас ад падатку вызвалі, бо мы батракі. А мне, вунацька, як і Юзіку, толькі падатак набаўляюць. I я быў спытаўся ў Поклада, як ён справаздачу ў сельсавеце даваў: "Чаму мне за пяць гадоў ні разу не скінулі ні падатку, ні штрахоўкі?" – "Таму што ты – кулак і без гэтага багаты", – выскаліўшы гнілыя зубы, зарагатаў той. А яны ўсё мне ў падатак залічылі, нават няўдобіцу, хаця па закону нельга няўдобу нікуды залічаць. А на маю дурную галаву, дык я б гаспадароў ад падатку вызваляў, бо яны ж працуюць, а на іх, гультаёў, у трайным бы памеры паборы накладаў. А, у вас нічога няма? А чаму няма? Таму што лянуецеся, лынды б'еце? Таму і плаціце за гэта. Хто ж вас бясплатна карміць будзіць? Маеш зямлю, дык і плаці. Хопіць савецкай уласці гультаёў разводзіць. А яны хочуць, каб ім нехта ўсё на талерачцы паднёс. Громаадвода паставіць самі не могуць, піхума. Крычаць: "Мы баімся грому, гром – наш вораг, памажыце нам з ім ваяваць, пастаўце громаадвод". А самі вы чаму не паставіце? Чакаеце, калі Ціт вам паставіць? Усё ім падай, піхума. Абдэмухі! Улетку унь я мост стары забраў. Пабудавалі новы, а гэты валяецца. Гнісці пачаў. То я і забраў яго. На дровы. Парэзаў, пакалоў, у касцёр склаў. Прыгожы такі дрывоўнік выйшаў. Дагэтуль ніхто не бачыў таго моста. А тут, як ім вочы хто прадраў, усе ўбачылі. Божа мой, што тут пачалося! "Кулак забраў сабе стары мост на дровы. А ў нас ёсць беднякі, якім больш патрэбны апал". Дык што, я гэты мост павінен быў Казябу на двор завезці? А ў яго ж і двара нямашака. А чаму ён сам, скажыце, не разабраў гэты мост, калі ў яго апалу няма? Дык за палена зачэпіцца, а не падымець, гультай гэтакі. I мосту таму ён бы не дадумаўся, як рады даць. А як толькі я парэзаў, усе ўбачылі. Харлам Шрубянок, сапло гэтае, нават у газету напісаў, як кулакі ў Кросніцы здзекуюцца з беднякоў. Піхума! Камісія прыязджала. Пастанавілі, каб я гэтыя дровы сваімі коньмі Казябу завёз. Ага, чакайце, я гэтаму абібоку яшчэ дровы павязу. Можа, і нос яму падціраць Ціту загадаеце? Не дачакаецеся! Я-то і завёз тыя дровы, але за вёску, у ямы. Там агонь наклаў. Усю ноч паліў вогнішча. З суседніх вёсак аж людзі папрыбягалі. Думалі, Кросніца гарыць. А ўраніцы пайшоў да Шрубянка і кажу яму: "Схадзі да Казябы і перадай свайму другу: няхай мае дровы ў ямах забіраець. А заадно і каня яму свайго дзеля гэтай справы дай". А дзе ж ён, Шрубянок, каня таго возьмець? I ў яго ж, як і ў Казябы, каня няма – на пячэнні праеў. Во гультаі, во абібокі, апанавалі, абселі сумленных, руплівых гаспадароў, што тыя і паварушыцца не могуць. "Кулаччо"... Во скураты няшчасныя. Яны ўжо, ці бачылі вы іх, свае патаемныя сходы праводзяць, куды нас не пускаюць. О, піхума! А што гэта за сакрэты такія ў вас? Юзік вунацька схадзіў быў аднаго разу, пагаварыў з імі. "Чаго гэта нас падзяляюць? Мы ж такія, як і вы. Усе мы аднолькавыя". А яны яму: "Не, не такія – вы кулаччо, а мы беднякі". I выгналі Юзіка, як сабаку, з хаты. Во выступіў дык выступіў на бядняцкім сходзе. Тут, праўда, ужо і заможнік Саўка Церах раззлаваўся – у ягонай хаце гэтая сходка была: у іх жа ні ў кога і хаты людскай нямашака, каб сабрацца, ва ўсіх адны кануркі. Раззлаваўся, значыць, Саўка, нават лямпу забраў – крычыце, галадранцы, упоцемку. Дзіва дзіўнае, калі гэта было, каб сваім нядбайствам, гультайствам людзі хваліліся? А цяпер хваляцца – я бядняк, у мяне нічога няма, бо я ляны, не хачу працаваць, а хачу кіраваць. Але ўсіх жа ўсё роўна ў кіраўнікі, у дэпутаты не выбераш. Таму і самі між сабою грызуцца. I бабы як паашалелі таксама. "Мы ўсе хочам быць дэлегаткамі, усе хочам вучыцца". А на мой дурны розум, дык нашто вам гэтае дэлегацтва? Калі ты дзеўка, то гуляй з хлопцамі, калі старая – сядзі з дзецьмі. Сядзі за печкаю, чаго ты ў той Савет лезеш? Калі ты гаспадыня, шчыравальніца ў хаце, дык табе заўсёды работа і дома знойдзецца – няма калі па тых Саветах бегаць. А калі табе, гультайцы, дома няма чаго рабіць, то і Савету ты не паможаш. Як вунацька Казябака Яўсцыся – куды ты яе ні выбірай, з яе, лайдачыны, усюды наедку, як з той таркі. А яна ўсюды лезець, усюды крычыць: "Цяпер наша ўласць, беднякоў". Не беднякоў, а гультаёў. Вывалачні, трутні, піхума. Так во ў Саветы і зараз выбіралі. Без нас. Усе [[textdiss>каляды|Каляды]] па хатах асобна збіраліся. Заможнікаў і то рэдка калі да сябе падпускалі. Ужо не гаворачы пра нас, "кулаччо". "Не пусціць кулацкія кандыдатуры ў Саветы". "Не дадзім кулакам і падкулачнікам ніводнага голасу на перавыбарах". Во абібокі дык абібокі. А хто ж тады свіней пасвіць будзець, калі мы ўсіх чалядак у Саветы выберам? Вунацька і Юзік Туміловіч, хоць яго і выгналі са сходу, усё роўна ў Савет хацеў прайсці. Нават пазычаў беднякам па пуду жыта, каб яны толькі за яго галасавалі. Дзе там! Колькі ваўка ні кармі, ён усё роўна ў лес глядзіць. I жыта Юзікава з'елі, і Юзіка ў Саветы пракацілі. А Яўсцысю Казябішку – выбралі... Дурнота, піхума. А праўду скажаш – не любяць. А хто яе, тую праўду, любіць?! "Чаго раскрычаліся? – пацяшаюцца. – Што, жываты забалелі? Ну пакрычыце, пакрычыце, можа, і перастануць. Ды і што вам у нашых бядняцкіх Саветах нада?" А і праўда, што нам там нада? Што мы там забыліся? Канечне, мне той іхні Савет не нада, але ўсё ж... Еду я неяк з лесу, бачу, людзі спяшаюцца да Бубчонкавай хаты. I хатка тая цесненькая, і вокны ў ёй пазамёрзлыя – нічога не відаць, а мне так ужо моташна на душы стала: мяне ж там у гэтай хаце не чакаюць, мяне ж туды дайжа не пусцяць. Я адшчапенец, я пазбаўлены голасу, я лішэнец... А які ж я такі праступнік, каб мяне на сход не пускаць? А ў чым я перад зямлёю сваёю правінаваціўся? Ды і перад тымі ж самымі беднякамі? Толькі тым, што я працую больш за іх? Што, як вол, свету божага не бачу за працай?\\+Азірнуўшыся і апошні раз убачыўшы з лесу ў прагале дарогі за белым полем шэрыя хаты сваёй роднай Кросніцы, Ціт Ворашань зноў падняў пугу, зноў са злосцю сцебануў каня – каб і гэтая апошняя відзежа знікла хутчэй, але прытомлены ад нядаўняга бегу конь не дужа адазваўся на пугу: адно толькі падабраў заднія ногі, але не пабег, а ішоў і далей сваёй жа хадою. Ціт, нібы супакоіўшыся і сам, перастаў яго падганяць, тузаць, злавіў на ляту кончык пугі, падабраў, прыціснуў яго да пугаўя, і так разам з пугаўём паклаў каля сябе. Не, Юстына, назад ужо нам з табою няма вяртання. Назадзе ўжо ў нас нічога няма, нічога не асталося. Усё наша, Юстына, толькі наперадзе. Пра тое, што было, забывацца нада. I пра коней, і пра хату, і пра поле. Коней папрадалі, аджалелі – вунацька нават расстрыга кросніцкі, былы бацюшка Раман купіў, але я за яго спакойны, у яго сена ёсць, а во чым будзіць карміць майго каня да травы Паласаты, шылахвост гэты, дык я і сам не ведаю. I хату пакінулі з забітымі вокнамі... Не, Юстына, нам пара думаць пра новую хату. У старой нам ужо не жыць. Значыць, Юстына, зараз мы з табою ніхто і нішто. Нас, Юстына, няма. I таго, што ў нас было, ужо няма, і таго, што яшчэ будзіць, – таксама няма. Знікні мы зараз, і ніхто не заўважыць, не парупіцца, дзе Ворашні падзяваліся: і адсюль выехалі, і туды не прыехалі. Спярша Ціт і не думаў нікуды выбірацца са сваёй Кросніцы. Жыў сумленна, працаваў многа. Бацька, падзяліўшыся, крыху даў зямлі, а астатнюю сам, сваім гарбом зарабіў, за свае мазалі прыкупіў. Сорак дзве дзесяціны меў. Во гэтая зямля многім у вочы і калола. У жываглоты залічылі. Кулаком абазвалі. Ну няхай ужо я кулак. А то ж і Юзік Туміловіч – таксама кулак. Смехата! А бацюхны мае родныя, што ж гэта робіцца – а ў таго ж кулака толькі дзевяць дзесяцін зямелькі ўсяго. I хутар свой ён атрымаў толькі ў сталыпіншчыну. А яны ледзь што – кулаччо. "Ну што, наелі пузы на чужым хлебе?" – "На чыім жа гэта – чужым?" – хочацца запытацца ў іх. Можа, на вашым? Ага, разяўляй рот шырэй – на вашым хлебе наясі пуза – з голаду памрэш. Можа, на Казябавым хлебе мы пасыцелі? А ў яго і хлеба нямаш. А хто вінаваты? Я? Ці, можа, Юзік Туміловіч? Піхума! Сам Казяба вінаваты. Рабіць нічога не ўмеець ды і не хочыць. Вунацька хаты і то не накрыець. Стаіць расхрыстаная. А што, я яму хату крыць буду? На яго страху палезу? О, ён бы, стадыр малахольны, не адмовіўся, каб яму гэта нехта зрабіў. Стаяў бы, грыбы развесіўшы, ды яшчэ б і злаваўся, што не па-ягонаму крыеш. Свістуны! Прывыклі – рукі ў кішэні і свішчуць. Але калі толькі дзе якая заварушка пачнецца, дзе нешта дзяліць пачынаюць – яны тут як тут: дзе дзеляць, што дзеляць?.. Мы беднякі, мы батракі. А нам, а нам. Горла вялікае, балбатаць умеюць, а рукі ў рацы. Вунацька той жа самы Юзік Туміловіч спрашыіць у сельсавеце ў Поклада: "Чаму гэта мне такі вялікі падатак запісалі?" – "Бо ты багаты. Ты ж у лесе пяцьдзесят рублёў зарабіў". А чаму гэта вы, вашы гультайскія вялічаствы, не зарабілі, у лес не паехалі? Хто вам не даў зарабіць? Ці унь як я цэлую восень каменне з поля вазіў, пасмейваліся: дурную работу Ціт робіць. А як я прадаў тое каменне ў горад – эх, заварушыліся: Ціт займеў многа грошай, абкласці яго дадатковым падаткам, а то і ўвогуле адабраць усё, што ён за каменне атрымаў. Піхума, а чаму ж вы не звозілі тое каменне? У вас жа зямля аж стогніць ад яго. Дык не, яны, піхума, цэлую зіму ў карты рэжуцца, а Юзік з Цітам працуюць. А дзяліць тое, што Юзік і Ціт зарабілі, пароўну хочуць: і мне дай, і мне дай. I на ўсіх сходах канькаюць: нам дай, бо мы беднякі, нас ад падатку вызвалі, бо мы батракі. А мне, вунацька, як і Юзіку, толькі падатак набаўляюць. I я быў спытаўся ў Поклада, як ён справаздачу ў сельсавеце даваў: "Чаму мне за пяць гадоў ні разу не скінулі ні падатку, ні штрахоўкі?" – "Таму што ты – кулак і без гэтага багаты", – выскаліўшы гнілыя зубы, зарагатаў той. А яны ўсё мне ў падатак залічылі, нават няўдобіцу, хаця па закону нельга няўдобу нікуды залічаць. А на маю дурную галаву, дык я б гаспадароў ад падатку вызваляў, бо яны ж працуюць, а на іх, гультаёў, у трайным бы памеры паборы накладаў. А, у вас нічога няма? А чаму няма? Таму што лянуецеся, лынды б'еце? Таму і плаціце за гэта. Хто ж вас бясплатна карміць будзіць? Маеш зямлю, дык і плаці. Хопіць савецкай уласці гультаёў разводзіць. А яны хочуць, каб ім нехта ўсё на талерачцы паднёс. Громаадвода паставіць самі не могуць, піхума. Крычаць: "Мы баімся грому, гром – наш вораг, памажыце нам з ім ваяваць, пастаўце громаадвод". А самі вы чаму не паставіце? Чакаеце, калі Ціт вам паставіць? Усё ім падай, піхума. Абдэмухі! Улетку унь я мост стары забраў. Пабудавалі новы, а гэты валяецца. Гнісці пачаў. То я і забраў яго. На дровы. Парэзаў, пакалоў, у касцёр склаў. Прыгожы такі дрывоўнік выйшаў. Дагэтуль ніхто не бачыў таго моста. А тут, як ім вочы хто прадраў, усе ўбачылі. Божа мой, што тут пачалося! "Кулак забраў сабе стары мост на дровы. А ў нас ёсць беднякі, якім больш патрэбны апал". Дык што, я гэты мост павінен быў Казябу на двор завезці? А ў яго ж і двара нямашака. А чаму ён сам, скажыце, не разабраў гэты мост, калі ў яго апалу няма? Дык за палена зачэпіцца, а не падымець, гультай гэтакі. I мосту таму ён бы не дадумаўся, як рады даць. А як толькі я парэзаў, усе ўбачылі. Харлам Шрубянок, сапло гэтае, нават у газету напісаў, як кулакі ў Кросніцы здзекуюцца з беднякоў. Піхума! Камісія прыязджала. Пастанавілі, каб я гэтыя дровы сваімі коньмі Казябу завёз. Ага, чакайце, я гэтаму абібоку яшчэ дровы павязу. Можа, і нос яму падціраць Ціту загадаеце? Не дачакаецеся! Я-то і завёз тыя дровы, але за вёску, у ямы. Там агонь наклаў. Усю ноч паліў вогнішча. З суседніх вёсак аж людзі папрыбягалі. Думалі, Кросніца гарыць. А ўраніцы пайшоў да Шрубянка і кажу яму: "Схадзі да Казябы і перадай свайму другу: няхай мае дровы ў ямах забіраець. А заадно і каня яму свайго дзеля гэтай справы дай". А дзе ж ён, Шрубянок, каня таго возьмець? I ў яго ж, як і ў Казябы, каня няма – на пячэнні праеў. Во гультаі, во абібокі, апанавалі, абселі сумленных, руплівых гаспадароў, што тыя і паварушыцца не могуць. "Кулаччо"... Во скураты няшчасныя. Яны ўжо, ці бачылі вы іх, свае патаемныя сходы праводзяць, куды нас не пускаюць. О, піхума! А што гэта за сакрэты такія ў вас? Юзік вунацька схадзіў быў аднаго разу, пагаварыў з імі. "Чаго гэта нас падзяляюць? Мы ж такія, як і вы. Усе мы аднолькавыя". А яны яму: "Не, не такія – вы кулаччо, а мы беднякі". I выгналі Юзіка, як сабаку, з хаты. Во выступіў дык выступіў на бядняцкім сходзе. Тут, праўда, ужо і заможнік Саўка Церах раззлаваўся – у ягонай хаце гэтая сходка была: у іх жа ні ў кога і хаты людскай нямашака, каб сабрацца, ва ўсіх адны кануркі. Раззлаваўся, значыць, Саўка, нават лямпу забраў – крычыце, галадранцы, упоцемку. Дзіва дзіўнае, калі гэта было, каб сваім нядбайствам, гультайствам людзі хваліліся? А цяпер хваляцца – я бядняк, у мяне нічога няма, бо я ляны, не хачу працаваць, а хачу кіраваць. Але ўсіх жа ўсё роўна ў кіраўнікі, у дэпутаты не выбераш. Таму і самі між сабою грызуцца. I бабы як паашалелі таксама. "Мы ўсе хочам быць дэлегаткамі, усе хочам вучыцца". А на мой дурны розум, дык нашто вам гэтае дэлегацтва? Калі ты дзеўка, то гуляй з хлопцамі, калі старая – сядзі з дзецьмі. Сядзі за печкаю, чаго ты ў той Савет лезеш? Калі ты гаспадыня, шчыравальніца ў хаце, дык табе заўсёды работа і дома знойдзецца – няма калі па тых Саветах бегаць. А калі табе, гультайцы, дома няма чаго рабіць, то і Савету ты не паможаш. Як вунацька Казябака Яўсцыся – куды ты яе ні выбірай, з яе, лайдачыны, усюды наедку, як з той таркі. А яна ўсюды лезець, усюды крычыць: "Цяпер наша ўласць, беднякоў". Не беднякоў, а гультаёў. Вывалачні, трутні, піхума. Так во ў Саветы і зараз выбіралі. Без нас. Усе [[ibdc.ped>каляды|Каляды]] па хатах асобна збіраліся. Заможнікаў і то рэдка калі да сябе падпускалі. Ужо не гаворачы пра нас, "кулаччо". "Не пусціць кулацкія кандыдатуры ў Саветы". "Не дадзім кулакам і падкулачнікам ніводнага голасу на перавыбарах". Во абібокі дык абібокі. А хто ж тады свіней пасвіць будзець, калі мы ўсіх чалядак у Саветы выберам? Вунацька і Юзік Туміловіч, хоць яго і выгналі са сходу, усё роўна ў Савет хацеў прайсці. Нават пазычаў беднякам па пуду жыта, каб яны толькі за яго галасавалі. Дзе там! Колькі ваўка ні кармі, ён усё роўна ў лес глядзіць. I жыта Юзікава з'елі, і Юзіка ў Саветы пракацілі. А Яўсцысю Казябішку – выбралі... Дурнота, піхума. А праўду скажаш – не любяць. А хто яе, тую праўду, любіць?! "Чаго раскрычаліся? – пацяшаюцца. – Што, жываты забалелі? Ну пакрычыце, пакрычыце, можа, і перастануць. Ды і што вам у нашых бядняцкіх Саветах нада?" А і праўда, што нам там нада? Што мы там забыліся? Канечне, мне той іхні Савет не нада, але ўсё ж... Еду я неяк з лесу, бачу, людзі спяшаюцца да Бубчонкавай хаты. I хатка тая цесненькая, і вокны ў ёй пазамёрзлыя – нічога не відаць, а мне так ужо моташна на душы стала: мяне ж там у гэтай хаце не чакаюць, мяне ж туды дайжа не пусцяць. Я адшчапенец, я пазбаўлены голасу, я лішэнец... А які ж я такі праступнік, каб мяне на сход не пускаць? А ў чым я перад зямлёю сваёю правінаваціўся? Ды і перад тымі ж самымі беднякамі? Толькі тым, што я працую больш за іх? Што, як вол, свету божага не бачу за працай?\\
 Канечне, і я б мог так жыць, як вунацька Аўлас Доўгі жывець. Устаніць, памыецца, прычэшацца – валасінку да валасінкі, .мокрыя, прыложыць, – паснедаець, выйдзіць на вуліцу і на сонца глядзіць: а яно ўжо недзе к абеду падкочваецца. "Ого, як яшчэ рана", – скажыць і на лаўку – гэп! – сядзіць. Сенакос не сенакос, жніво не жніво, а ён сядзіць і сядзіць. Таму ўсе свае пожні пакосяць, а ягоная стаіць. Гаспадары чакаюць, чакаюць, пакуль ён скосіць, а пасля па яго траве і хадзіць і ездзіць возьмуцца. Во тады Аўлас і злавацца пачынаіць, і судзіцца ў акругу ездзіць. А чаму ты, вырадак, не скасіў сваю пожню, як усе касілі? Божа мой, а чым я вінаваты перад гэтым абібокам Доўгім?! Перад Казябам і яго Яўсцысяю? А Сапло ж і за іх мяне вінаваціць. А каго ён не вінаваціць, гэты Сапло? Унь нават лесніка аббрахаў: той, ці бачылі вы яго, звязаўся з кулакамі і аддаець сваю сенажаць касіць не беднякам, а кулаку Шаблоўскаму. Але Слыш, праўда, яго адбрыў. Кажыць: "Не торкай ты, Харлам, свайго носа ў маю дзюрку. Што я з вамі, галотай, займацца . буду? Вы ж работаць не ўмееце. Вы, слыш, па маёй сенажаці месяц поўзаць будзеце. А Шаблоўскі паставіць адразу дзесяць касцоў, дык яны за адзін дзень усё і скосяць". Ну і свістуны! Што ты зробіш, цяпер іхняя ўласць – яна дужа чамусьці за гультаёў заступаецца. Але наедку з гэтага пакуль што няма. Дык што яны, піхума, і праўда хочуць дзяржаву гультаёў сабе абкалкаваць, ці што? А хто ж работаць будзіць, хто ж іх, абібокаў, карміць будзіць у той дзяржаве? Беднасцю сваёю хваляцца. Дык вы ж, паразіты, самі ў сваёй беднасці вінаватыя. Рабіць нічога не хочаце, дык адкуль жа яму, багаццю таму, брацца? Багацце ж, яно ў вашых руках, на вашых далонях завязваецца. А яны беднасцю адзін перад адным выхваляюцца. I першыя ў арцелі бягуць – несці ж туды ім няма чаго. Лёгка з пустымі рукамі бяжыцца. Зямлю ім аддаюць, а тыя не ведаюць, што з ёю рабіць. Яны і сваю, калі была якая ў іх, – адна барана два загоны займаець – не любілі, а вы хочаце, каб лежабокі арцельную шанавалі.\\ Канечне, і я б мог так жыць, як вунацька Аўлас Доўгі жывець. Устаніць, памыецца, прычэшацца – валасінку да валасінкі, .мокрыя, прыложыць, – паснедаець, выйдзіць на вуліцу і на сонца глядзіць: а яно ўжо недзе к абеду падкочваецца. "Ого, як яшчэ рана", – скажыць і на лаўку – гэп! – сядзіць. Сенакос не сенакос, жніво не жніво, а ён сядзіць і сядзіць. Таму ўсе свае пожні пакосяць, а ягоная стаіць. Гаспадары чакаюць, чакаюць, пакуль ён скосіць, а пасля па яго траве і хадзіць і ездзіць возьмуцца. Во тады Аўлас і злавацца пачынаіць, і судзіцца ў акругу ездзіць. А чаму ты, вырадак, не скасіў сваю пожню, як усе касілі? Божа мой, а чым я вінаваты перад гэтым абібокам Доўгім?! Перад Казябам і яго Яўсцысяю? А Сапло ж і за іх мяне вінаваціць. А каго ён не вінаваціць, гэты Сапло? Унь нават лесніка аббрахаў: той, ці бачылі вы яго, звязаўся з кулакамі і аддаець сваю сенажаць касіць не беднякам, а кулаку Шаблоўскаму. Але Слыш, праўда, яго адбрыў. Кажыць: "Не торкай ты, Харлам, свайго носа ў маю дзюрку. Што я з вамі, галотай, займацца . буду? Вы ж работаць не ўмееце. Вы, слыш, па маёй сенажаці месяц поўзаць будзеце. А Шаблоўскі паставіць адразу дзесяць касцоў, дык яны за адзін дзень усё і скосяць". Ну і свістуны! Што ты зробіш, цяпер іхняя ўласць – яна дужа чамусьці за гультаёў заступаецца. Але наедку з гэтага пакуль што няма. Дык што яны, піхума, і праўда хочуць дзяржаву гультаёў сабе абкалкаваць, ці што? А хто ж работаць будзіць, хто ж іх, абібокаў, карміць будзіць у той дзяржаве? Беднасцю сваёю хваляцца. Дык вы ж, паразіты, самі ў сваёй беднасці вінаватыя. Рабіць нічога не хочаце, дык адкуль жа яму, багаццю таму, брацца? Багацце ж, яно ў вашых руках, на вашых далонях завязваецца. А яны беднасцю адзін перад адным выхваляюцца. I першыя ў арцелі бягуць – несці ж туды ім няма чаго. Лёгка з пустымі рукамі бяжыцца. Зямлю ім аддаюць, а тыя не ведаюць, што з ёю рабіць. Яны і сваю, калі была якая ў іх, – адна барана два загоны займаець – не любілі, а вы хочаце, каб лежабокі арцельную шанавалі.\\
 Калгазаў нарабілі. П'яніцы ў іх сабраліся. Гультаі збегліся туды. Ага, тут яны першыя. Ім абы смачна паесці ды павесяліцца. Ніводнай вечарынкі не прапусцяць. Абы напіцца, абы напіхацца, а то каму і ў морду даць. "За здароўе ваша ў горла наша..." Піхума! А працаваць не хочуць. Вунацька ля вёскі валяецца многа здохлай жывёлы. I ніхто не здагадаецца яе прыбраць. Апокі, лайдакі. Зямлю спустошаць, а тады з торбамі пойдуць. Землебудаўніцтва нейкае прыдумалі. А нашто яе, зямлю, будаваць, калі яна і да нас ужо была пабудаваная. Будзь на ёй гаспадаром, жалкуй яе, будзь зямлі і сынам і бацькам, ды і ўсё. А то землебудоўляю заняліся. Будаўнікі гэтыя, піхума... Шматполлі нейкія павыдумлялі – і пяціполлі, і шасціполлі, і васьміполлі дайжа. I ніхто не думаіць, што пры шматполлі жытам даводзіцца займаць даволі малую частку поля. Без хлеба ж будзеце, галадранцы, сядзець. Шматполле ж патрабуе высяваць мала хлеба, а ўсё больш траву. А траву ж есці не будзеш. Ай, а ім, завалам, якая розніца, што і як у зямлю кідаць. Яны ўсё нявееным насеннем сеюць. Абкалоцяць са снапа аб якую калодку ды і сеюць. Вунацька Ламаку як сказалі, што насенне нада веяць, чысціць, дык той аж здзівіўся, аж рот раскрыў: "Што вы гаворыце? Няўжо праўда, што нада чысціць? А навошта? Яго ж усё роўна неўзабаве ў зямлю кідаць. Тады вецярком і адвеецца ўся мякіна. I зямлю яшчэ ўгноіць..." Свістуны! Спрадвеку ленаваліся, а цяпер з іх хочуць гаспадароў нарабіць. А гультаю давай ці не давай зямлю, ён яе ўсё роўна не скарыстаець. А яна ім і не нада, тая зямля. Ім абы яе ў гаспадароў адабраць. Каб і ў тых не было. Каб і тыя голыя былі, як і яны самі. Я не маю, дык і ты не май. У мяне няма, няхай і ў цябе не будзіць. Як кажуць, і сам не гам,і другому не дам. Піхума! Яны і бедных, хто працаваць хочыць, ненавідзяць. I пакусалі б, здаецца, ад злосці – а як жа, ён іхнюю гайню пакінуў, іхняй кумпаніяй пагрэбаваў. Унь як Захарка з Чырвонай Арміі прыйшоў... Бядняк бедняком – анічога не маець. Далі яму кавалачак зямлі ў садзе, ён хатку там маленькую-маленькую паставіў і з жонкаю і двума дзеткамі жывець там, робіць. I ўсё стала ў яго неяк палучацца. I сад ён даглядаіць, і свая зямля ў яго родзіць, і хлеб у яго дзетак ёсць. Бо яны ж з жонкаю работаюць, як валы, – ад цямна да цямна. Не спадабалася гэта гальцяпе. На яго "маёнтак" паягліліся. У іх свая зямля ёсць, яны яе не засяваюць, а гэту ў Захаркі з рук ірвуць. Шрубянок ірвець, Казяба рвець. Абы адабраць: яна ім не нада, гэта ж абы чалавеку не даць. I сельсавет за імі пайшоў, Сымон Поклад аддаў свістунам Захаркаву зямлю. Цяпер яны ўжо Захарку з хаты гоняць: хата ж ужо ягоная, выходзіць, на чужой зямлі стаіць. А Юрку Казака дык увогуле спалілі – не спадабалася, што той таксама працаваць стаў. Запалку пад страху – і ўсё: свішчы, як і мы. А на маю думку, дык сельсавет не можыць адабраць зямлі – гэта толькі суд можыць. Калектывамі хваляцца. А што ў тых калектывах? Ураджай горшы, чым у гаспадароў. Дзе ім цягацца – вунацька сяляне-даследчыкі па сто дваццаць пудоў з гектара жыта ўзялі. А яны і тое, што вырасцілі, убраць у час не змаглі. Авёс не ўвесь, праўда, але ж многа засталося пад снегам. Бульбу выбіралі позна – як маразы ўжо трашчалі. Ды і таму, што ўбралі, рады не далі. Работнікі, піхума! Збожжа ў стайню ссыпалі. Дошкі паклалі проста на зямлю і ссыпалі. Збожжа сагрэлася, сапрэла, сплеснявела, скарэла ў адну цвёрдую, як камень, пліту. Рыдлёўкамі потым секлі гэтую пліту. А навошта? Каб перакінуць у другі ссыпнік, які яшчэ больш не прыстасаваны пад зерне быў. Там яно і зусім дайшло. Тады і раздалі гэтыя камлыжкі членам арцелі. А што рабілі з імі калгазнікі – адзін Бог святы ведаіць. Іх жа свінні і то наўрад ці кінуліся б есці. Гаспадары, піхума. Жыта напалову з'елі мышы, віка пагніла. А яны як узяліся малаціць, дык да самага чэрвеня, амаль да новага жніва малацілі. Пуня раскрытая, гумно таксама. I зерне, і сена, якое туды складаюць, гніець. Ім накрыць бы іх хутчэй, а яны замест гэтага скотны двор пераносяць, які пакуль што і на старым месцы пастаяў бы. Не, як няма гаспадара, дык і парадку не будзіць. А яны толькі курсы ўсё ладзяць, усё вучацца. А чаму яны там вучацца? Смеху варта! Як правільна карміць кароў, як правільна даіць іх.\\ Калгазаў нарабілі. П'яніцы ў іх сабраліся. Гультаі збегліся туды. Ага, тут яны першыя. Ім абы смачна паесці ды павесяліцца. Ніводнай вечарынкі не прапусцяць. Абы напіцца, абы напіхацца, а то каму і ў морду даць. "За здароўе ваша ў горла наша..." Піхума! А працаваць не хочуць. Вунацька ля вёскі валяецца многа здохлай жывёлы. I ніхто не здагадаецца яе прыбраць. Апокі, лайдакі. Зямлю спустошаць, а тады з торбамі пойдуць. Землебудаўніцтва нейкае прыдумалі. А нашто яе, зямлю, будаваць, калі яна і да нас ужо была пабудаваная. Будзь на ёй гаспадаром, жалкуй яе, будзь зямлі і сынам і бацькам, ды і ўсё. А то землебудоўляю заняліся. Будаўнікі гэтыя, піхума... Шматполлі нейкія павыдумлялі – і пяціполлі, і шасціполлі, і васьміполлі дайжа. I ніхто не думаіць, што пры шматполлі жытам даводзіцца займаць даволі малую частку поля. Без хлеба ж будзеце, галадранцы, сядзець. Шматполле ж патрабуе высяваць мала хлеба, а ўсё больш траву. А траву ж есці не будзеш. Ай, а ім, завалам, якая розніца, што і як у зямлю кідаць. Яны ўсё нявееным насеннем сеюць. Абкалоцяць са снапа аб якую калодку ды і сеюць. Вунацька Ламаку як сказалі, што насенне нада веяць, чысціць, дык той аж здзівіўся, аж рот раскрыў: "Што вы гаворыце? Няўжо праўда, што нада чысціць? А навошта? Яго ж усё роўна неўзабаве ў зямлю кідаць. Тады вецярком і адвеецца ўся мякіна. I зямлю яшчэ ўгноіць..." Свістуны! Спрадвеку ленаваліся, а цяпер з іх хочуць гаспадароў нарабіць. А гультаю давай ці не давай зямлю, ён яе ўсё роўна не скарыстаець. А яна ім і не нада, тая зямля. Ім абы яе ў гаспадароў адабраць. Каб і ў тых не было. Каб і тыя голыя былі, як і яны самі. Я не маю, дык і ты не май. У мяне няма, няхай і ў цябе не будзіць. Як кажуць, і сам не гам,і другому не дам. Піхума! Яны і бедных, хто працаваць хочыць, ненавідзяць. I пакусалі б, здаецца, ад злосці – а як жа, ён іхнюю гайню пакінуў, іхняй кумпаніяй пагрэбаваў. Унь як Захарка з Чырвонай Арміі прыйшоў... Бядняк бедняком – анічога не маець. Далі яму кавалачак зямлі ў садзе, ён хатку там маленькую-маленькую паставіў і з жонкаю і двума дзеткамі жывець там, робіць. I ўсё стала ў яго неяк палучацца. I сад ён даглядаіць, і свая зямля ў яго родзіць, і хлеб у яго дзетак ёсць. Бо яны ж з жонкаю работаюць, як валы, – ад цямна да цямна. Не спадабалася гэта гальцяпе. На яго "маёнтак" паягліліся. У іх свая зямля ёсць, яны яе не засяваюць, а гэту ў Захаркі з рук ірвуць. Шрубянок ірвець, Казяба рвець. Абы адабраць: яна ім не нада, гэта ж абы чалавеку не даць. I сельсавет за імі пайшоў, Сымон Поклад аддаў свістунам Захаркаву зямлю. Цяпер яны ўжо Захарку з хаты гоняць: хата ж ужо ягоная, выходзіць, на чужой зямлі стаіць. А Юрку Казака дык увогуле спалілі – не спадабалася, што той таксама працаваць стаў. Запалку пад страху – і ўсё: свішчы, як і мы. А на маю думку, дык сельсавет не можыць адабраць зямлі – гэта толькі суд можыць. Калектывамі хваляцца. А што ў тых калектывах? Ураджай горшы, чым у гаспадароў. Дзе ім цягацца – вунацька сяляне-даследчыкі па сто дваццаць пудоў з гектара жыта ўзялі. А яны і тое, што вырасцілі, убраць у час не змаглі. Авёс не ўвесь, праўда, але ж многа засталося пад снегам. Бульбу выбіралі позна – як маразы ўжо трашчалі. Ды і таму, што ўбралі, рады не далі. Работнікі, піхума! Збожжа ў стайню ссыпалі. Дошкі паклалі проста на зямлю і ссыпалі. Збожжа сагрэлася, сапрэла, сплеснявела, скарэла ў адну цвёрдую, як камень, пліту. Рыдлёўкамі потым секлі гэтую пліту. А навошта? Каб перакінуць у другі ссыпнік, які яшчэ больш не прыстасаваны пад зерне быў. Там яно і зусім дайшло. Тады і раздалі гэтыя камлыжкі членам арцелі. А што рабілі з імі калгазнікі – адзін Бог святы ведаіць. Іх жа свінні і то наўрад ці кінуліся б есці. Гаспадары, піхума. Жыта напалову з'елі мышы, віка пагніла. А яны як узяліся малаціць, дык да самага чэрвеня, амаль да новага жніва малацілі. Пуня раскрытая, гумно таксама. I зерне, і сена, якое туды складаюць, гніець. Ім накрыць бы іх хутчэй, а яны замест гэтага скотны двор пераносяць, які пакуль што і на старым месцы пастаяў бы. Не, як няма гаспадара, дык і парадку не будзіць. А яны толькі курсы ўсё ладзяць, усё вучацца. А чаму яны там вучацца? Смеху варта! Як правільна карміць кароў, як правільна даіць іх.\\
Радок 115: Радок 115:
  
 ===== Падобныя старонкі ===== ===== Падобныя старонкі =====
-  * [[bellit>янка-сіпакоў/янка-сіпакоў-заміра]] +  * [[творы/янка-сіпакоў/янка-сіпакоў-заміра]] 
-  * [[bellit>янка-сіпакоў/янка-сіпакоў-як-спакайней]] +  * [[творы/янка-сіпакоў/янка-сіпакоў-як-спакайней]] 
-  * [[bellit>янка-сіпакоў/янка-сіпакоў-перавернуты]] +  * [[творы/янка-сіпакоў/янка-сіпакоў-перавернуты]] 
-  * [[bellit>янка-сіпакоў/янка-сіпакоў-клетка]] +  * [[творы/янка-сіпакоў/янка-сіпакоў-клетка]] 
-  * [[bellit>янка-сіпакоў/янка-сіпакоў-лета-з-мятлушкай]]+  * [[творы/янка-сіпакоў/янка-сіпакоў-лета-з-мятлушкай]]
  
творы/янка-сіпакоў/янка-сіпакоў-кулак.1755861677.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:21 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki