творы:янка-сіпакоў:янка-сіпакоў-зялёнае-воблака-на-рынку
Гэта старая версія дакумента!
Янка Сіпакоў — Зялёнае воблака на рынку
Бярыце, людзі, – я вам прывёз
Вятры, травінкамі закалыханыя.
Вось перад вамі паўнюткі воз
Салаўіных песень, што з лугу сабраныя.
Бярыце веснюю радасць маю –
Май, што водарам красак успоены.
Бярыце. Я з краскамі мёд аддаю –
Ён на гудзе пчаліным настоены.
Я прывёз у горад, дзівак,
Росных захадаў ціхія водбліскі.
Спрачацца не будзем – бярыце за так
Усё зялёнае летняе воблака –
Воз духмянага сена!
Падобныя старонкі
- янка-сіпакоў/янка-сіпакоў-лета-з-мятлушкай
- янка-сіпакоў/янка-сіпакоў-клетка
- янка-сіпакоў/янка-сіпакоў-заміра
- янка-сіпакоў/янка-сіпакоў-як-спакайней
- янка-сіпакоў/янка-сіпакоў-перавернуты
творы/янка-сіпакоў/янка-сіпакоў-зялёнае-воблака-на-рынку.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1