~~META: title = Янка Сіпакоў — Зялёнае воблака на рынку &keywords = бярыце, прывёз &abstract = Чытаць верш Янкі Сіпакова "Зялёнае воблака на рынку" &iftrue = nan ~~ ====== Янка Сіпакоў — Зялёнае воблака на рынку ====== Бярыце, людзі, – я вам прывёз\\ Вятры, травінкамі закалыханыя.\\ Вось перад вамі паўнюткі воз\\ Салаўіных песень, што з лугу сабраныя.\\ \\ Бярыце веснюю радасць маю –\\ Май, што водарам красак успоены.\\ Бярыце. Я з краскамі мёд аддаю –\\ Ён на гудзе пчаліным настоены.\\ \\ Я прывёз у горад, дзівак,\\ Росных захадаў ціхія водбліскі.\\ Спрачацца не будзем – бярыце за так\\ Усё зялёнае летняе воблака –\\ Воз духмянага сена! ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/янка-сіпакоў/янка-сіпакоў-лета-з-мятлушкай]] * [[творы/янка-сіпакоў/янка-сіпакоў-клетка]] * [[творы/янка-сіпакоў/янка-сіпакоў-заміра]] * [[творы/янка-сіпакоў/янка-сіпакоў-як-спакайней]] * [[творы/янка-сіпакоў/янка-сіпакоў-перавернуты]]