~~META: title = Янка Сіпакоў — Запрашэнне ў раніцу &keywords = раніцу &abstract = Чытаць верш Янкі Сіпакова "Запрашэнне ў раніцу" &iftrue = nan ~~ ====== Янка Сіпакоў — Запрашэнне ў раніцу ====== Там\\ Да хрусту ў галінах\\ Пацягваюцца спрасоння бярозкі\\ I атрасаюцца ад імху і лісця\\ Баравікі.\\ \\ Там,\\ Паколаты яловымі лапкамі,\\ Выходзіць з лесу густы туман,\\ Якім накрываліся зайчаняты\\ Ноччу.\\ \\ Там\\ Спрабуюць галасы птушкі\\ I настройваюць на вясёлую песню\\ Свае адсырэлыя за ноч\\ Жалейкі.\\ \\ Там,\\ Нібы тварык твайго смяшлівага сына —\\ Ружовага ад палётаў у сне, —\\ Выглядвае, як з-пад коўдры, з-за лініі гарызонта Сонца.\\ \\ Спяшайце\\ У ціхую раніцу гэткую\\ Усе, хто хоча пачуць,\\ Як, слізгануўшы па расіне, звініць\\ Першы промень.\\ ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/янка-сіпакоў/янка-сіпакоў-перавернуты]] * [[творы/янка-сіпакоў/янка-сіпакоў-клетка]] * [[творы/янка-сіпакоў/янка-сіпакоў-як-спакайней]] * [[творы/янка-сіпакоў/янка-сіпакоў-лета-з-мятлушкай]] * [[творы/янка-сіпакоў/янка-сіпакоў-заміра]]