~~META: title = Янка Сіпакоў — Заміра &keywords = Заміра &abstract = Пераказ прытчы Янкі Сіпакова "Заміра" &iftrue = nan ~~ ====== Янка Сіпакоў — Заміра ====== Матывам "перавернутасці" вызначаецца асноўны [[слоўнік/пафас|пафас]] [[слоўнік/прытча|прытчы]]. Таямнічай, заўжды ў новых іпастасях паўставала перад Цішуком яго каханая: "Зашуміць вецер, зашамаціць, кінецца на кусты, а адтуль ужо вернецца Заміраю. <...> Яна прыходзіла то рыбаю, то птушкаю, то дрэвам. Сёння Заміра ўзнікла ясаўкай". Закаханыя жывуць у сваім свеце, размаўляюць нейкай дзіўнай, "перавернутай", зразумелай толькі ім мовай. Цішук і Заміра, як ужо знаёмыя нам мятлушкі, полюсныя па сваёй сутнасці. Настойліва шукаюць яны тое, што здольна паяднаць іх у сваёй полюснасті, зрабіць іх каханне трывалым і стабільным. На жаль, кожны прапануе сваё і яго ж патрабуе ад каханага:\\ — Заміра, а крапіва ў вас ёсць? <.>\\ — Навошта табе крапіва? Хочаш, лепей лаўравішню пакажу? Алеандру, магнолію?\\ — Пакажы мне крапіву.\\ Доўга закаханыя шукалі крапіву — знойдзеная аказалася "несапраўднаю". Натрапілі на магнолію. Спачатку падзівіўся Цішук яе кветкам, "а потым зразумеў, што гэта чужая кветка-павітуха абвілася вакол магноліі і зацвіла якраз пасярод бліскучых... лістоў>.\\ Пасля шторму Заміра раптоўна вынырнула з хваляў і працягнула яму пучок ("Вось твая крапіва"), "але нейкая выпадковая хваля, што ўзнялася раптоўна на спакойным моры... выхапіла крапіву і панесла з сабой удалячынь".\\ ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/янка-сіпакоў/янка-сіпакоў-клетка]] * [[творы/янка-сіпакоў/янка-сіпакоў-тыя-што-ідуць]] * [[творы/янка-сіпакоў/янка-сіпакоў-лета-з-мятлушкай]] * [[творы/янка-сіпакоў/янка-сіпакоў-як-спакайней]] * [[творы/янка-сіпакоў/янка-сіпакоў-перавернуты]]