~~META: title = Янка Сіпакоў — Жыццё &keywords = свеце, рады &abstract = Чытаць верш Янкі Сіпакова "Жыццё" &iftrue = nan ~~ ====== Янка Сіпакоў — Жыццё ====== Ціша над лугам такая,\\ Як птушка ў гняздзечку жыве.\\ Сонечны промень шукае\\ Штосьці ў зялёнай траве.\\ \\ Краскі, бы гронкі салюта,\\ Святочна ўзлятаюць з зямлі.\\ Пахне і мята, і рута,\\ Гудуць клапатліва чмялі.\\ \\ Вецер ласкавым павевам\\ Перабірае лісты.\\ Чутна, як дыхаюць дрэвы\\ I размаўляюць кусты.\\ \\ Птушкі смяюцца і дзеці –\\ А смех іх шчаслівы такі!\\ Над імі – чысцейшы на свеце\\ Незамутнёны блакіт.\\ \\ На лузе, нібыта на свяце,\\ Стаю ў неспатольнай любві...\\ Як боязна ўсё гэта страціць,\\ Як страшна ўсё гэта згубіць.\\ \\ I быццам дзіця, гэтаксама\\ Ў здзіўленні гляджу на траву:\\ – Як рады, як рады я, мама,\\ Што проста на свеце жыву! ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/янка-сіпакоў/янка-сіпакоў-лета-з-мятлушкай]] * [[творы/янка-сіпакоў/янка-сіпакоў-як-спакайней]] * [[творы/янка-сіпакоў/янка-сіпакоў-клетка]] * [[творы/янка-сіпакоў/янка-сіпакоў-перавернуты]] * [[творы/янка-сіпакоў/янка-сіпакоў-заміра]]