~~META: title = Янка Сіпакоў — Дружа мой!.. &keywords = дружа, маёю &abstract = Чытаць верш Янкі Сіпакова "Дружа мой!.." &iftrue = nan ~~ ====== Янка Сіпакоў — Дружа мой!.. ====== Дружа мой!\\ Хочаш,\\ Я падарую табе\\ Самае-самае дарагое,\\ Што помню?\\ Я падарую табе\\ Ручавінку дыму\\ Над маёю роднаю вёскаю,\\ Над маёю ціхаю хатаю,\\ Над нашым шаноўным комінам,\\ Бруйку дыму,\\ Якую я берагу з дзяцінства\\ I якая пахне і сёння мне\\ Толькі што спечаным\\ Хлебам... ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/янка-сіпакоў/янка-сіпакоў-заміра]] * [[творы/янка-сіпакоў/янка-сіпакоў-перавернуты]] * [[творы/янка-сіпакоў/янка-сіпакоў-лета-з-мятлушкай]] * [[творы/янка-сіпакоў/янка-сіпакоў-клетка]] * [[творы/янка-сіпакоў/янка-сіпакоў-як-спакайней]]