~~META: title = Янка Сіпакоў — Ваўчыца ў звярынцы &keywords = ваўчыца &abstract = Чытаць верш Янкі Сіпакова "Ваўчыца ў звярынцы" &iftrue = nan ~~ ====== Янка Сіпакоў — Ваўчыца ў звярынцы ====== Нялёгка з пушчай вольнай разлучыцца\\ I апынуцца ў цеснакутай клетцы...\\ Кідаецца ва ўсе бакі ваўчыца\\ I на свабоду вырвацца імкнецца.\\ \\ Ды сталь крышыць – замала ў яе сілы.\\ Яна прылегла ціхенька ў знямозе.\\ Прылегла... I, тужлівая, завыла\\ Па ваўчанятах родных, па бярлозе.\\ \\ Кранаў за сэрца голас яе слабы,\\ Хоць ён і з пашчы воўчае выходзіў.\\ Яна ж праз краты высунула лапы –\\ Хай хоць яны пабудуць на свабодзе. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/янка-сіпакоў/янка-сіпакоў-клетка]] * [[творы/янка-сіпакоў/янка-сіпакоў-лета-з-мятлушкай]] * [[творы/янка-сіпакоў/янка-сіпакоў-заміра]] * [[творы/янка-сіпакоў/янка-сіпакоў-як-спакайней]] * [[творы/янка-сіпакоў/янка-сіпакоў-перавернуты]]