творы:янка-сіпакоў:янка-сіпакоў-варта-ў-крылы-паверыць-свае
Гэта старая версія дакумента!
Янка Сіпакоў — Варта ў крылы паверыць свае...
Варта ў крылы паверыць свае,
Трэба ў крылы свае паверыць,
А нам смеласці ўсё не стае,
Каб свой край на свой лёт перамераць.
Крылы нашы – для радасці, мар,
Крылы нашы – для працы і свята.
Крылы – лішнія, крылы – цяжар,
Калі ў іх не верыш зацята.
Крылы ціснуцца пудка к спіне –
I адкуль сарамлівасць такая?
Хто, як ветразі, іх развіне?
А Радзіма чакае, чакае…
Каб пад намі зямля паплыла,
Каб вятры захадзілі над намі, –
Трэба верыць у сілу крыла
I абняць Беларусь крыламі!
Крыніца: Сіпакоў Я. Выбраныя творы. У 2 т. Т. 1. Паэзія/Прадм. Л. Ламекі. – Мн.: Маст. Літ., 1995. – 431 с.
Падобныя старонкі
- янка-сіпакоў/янка-сіпакоў-заміра
- янка-сіпакоў/янка-сіпакоў-перавернуты
- янка-сіпакоў/янка-сіпакоў-лета-з-мятлушкай
- янка-сіпакоў/янка-сіпакоў-як-спакайней
- янка-сіпакоў/янка-сіпакоў-клетка
творы/янка-сіпакоў/янка-сіпакоў-варта-ў-крылы-паверыць-свае.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1