~~META: title = Янка Сіпакоў — Варта ў крылы паверыць свае... &keywords = крылы, паверыць, чакае, варта, сіпакоў &abstract = Чытаць верш Янкі Сіпакова "Варта ў крылы паверыць свае..." &iftrue = nan ~~ ====== Янка Сіпакоў — Варта ў крылы паверыць свае... ====== Варта ў крылы паверыць свае,\\ Трэба ў крылы свае паверыць,\\ А нам смеласці ўсё не стае,\\ Каб свой край на свой лёт перамераць.\\ \\ Крылы нашы – для радасці, мар,\\ Крылы нашы – для працы і свята.\\ Крылы – лішнія, крылы – цяжар,\\ Калі ў іх не верыш зацята.\\ \\ Крылы ціснуцца пудка к спіне –\\ I адкуль сарамлівасць такая?\\ Хто, як ветразі, іх развіне?\\ А Радзіма чакае, чакае...\\ \\ Каб пад намі зямля паплыла,\\ Каб вятры захадзілі над намі, –\\ Трэба верыць у сілу крыла\\ I абняць Беларусь крыламі! \\ \\ Крыніца: Сіпакоў Я. Выбраныя творы. У 2 т. Т. 1. Паэзія/Прадм. Л. Ламекі. – Мн.: Маст. Літ., 1995. – 431 с. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/янка-сіпакоў/янка-сіпакоў-заміра]] * [[творы/янка-сіпакоў/янка-сіпакоў-перавернуты]] * [[творы/янка-сіпакоў/янка-сіпакоў-лета-з-мятлушкай]] * [[творы/янка-сіпакоў/янка-сіпакоў-як-спакайней]] * [[творы/янка-сіпакоў/янка-сіпакоў-клетка]]