~~META: title = Янка Сіпакоў — Без вёслаў лодка сніцца мне... &keywords = вёслаў, сніцца, лодка, акіяна, кудлатай, спіне &abstract = Чытаць трыялет Янкі Сіпакова "Без вёслаў лодка сніцца мне..." &iftrue = nan ~~ ====== Янка Сіпакоў — Без вёслаў лодка сніцца мне... ====== Без вёслаў лодка сніцца мне\\ На спіне кудлатай акіяна,\\ А ў ёй я сцішыўся, нібыта спавіваны, –\\ Без вёслаў лодка сніцца мне.\\ I гэты сон за мной ідзе старанна:\\ На караблі, ў далёкай старане\\ Без вёслаў лодка сніцца мне\\ На спіне кудлатай акіяна...\\ \\ Крыніца: Сіпакоў Я. Выбраныя творы. У 2 т. Т. 1. Паэзія / Прадм. Л. Ламекі. – Мн.: Маст. Літ., 1995. – 431 с. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/данута-бічэль-загнетава/данута-бічэль-загнетава-не-называй-мяне-]] * [[творы/еўдакія-лось/еўдакія-лось-трыялет]] * [[слоўнік/трыялет]] * [[творы/эдуард-акулін/эдуард-акулін-трыялет]] * [[творы/рыгор-барадулін/рыгор-барадулін-юнацтва-светлая-часіна]]