~~META: title = Янка Сіпакоў — Амаль буколіка &keywords = адзіны, клопат &abstract = Чытаць верш Янкі Сіпакова "Амаль буколіка" &iftrue = nan ~~ ====== Янка Сіпакоў — Амаль буколіка ====== Я зноў, каханая, з табою.\\ Мы ў красках вязнем лугавых –\\ Не бачым неба над сабою,\\ Не чуем пад сабой травы.\\ \\ Турбуе нас адзіны клопат,\\ Адзіны клопат нас вядзе.\\ I мы ідзём, прыроды вопыт,\\ Абняўшыся, як ноч і дзень.\\ \\ Цяпер і мы – сама прырода.\\ Мы ў гэтым лузе прараслі,\\ I з нашых рук сасніла згода\\ Спляценне прагнае галін.\\ \\ I мы – свае у гэтых раннях.\\ Хай бачаць дрэвы – хай сабе! –\\ Як я, стрыножаны каханнем,\\ Кружу слухмяна ля цябе.\\ \\ Крыніца: Сіпакоў Я. Выбраныя творы. У 2 т. Т. 1. Паэзія / Прадм. Л. Ламекі. – Мн.: Маст. Літ., 1995. – 431 с. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/янка-сіпакоў/янка-сіпакоў-лета-з-мятлушкай]] * [[творы/янка-сіпакоў/янка-сіпакоў-заміра]] * [[творы/янка-сіпакоў/янка-сіпакоў-перавернуты]] * [[творы/янка-сіпакоў/янка-сіпакоў-клетка]] * [[творы/янка-сіпакоў/янка-сіпакоў-як-спакайней]]