~~META: title = Янка Сіпакоў — Адгукніся... &keywords = калі, гарматы, чакай &abstract = Чытаць верш Янкі Сіпакова "Адгукніся..." &iftrue = nan ~~ ====== Янка Сіпакоў — Адгукніся... ====== Адгукніся\\ На стук у акно асцярожны;\\ Дай вады,\\ Калі просіць яе падарожны;\\ Абагрэй,\\ Калі той скарчанеў на марозе;\\ Накармі,\\ Калі доўга не еў у дарозе.\\ Ды не вер,\\ Калі вораг прыкінецца братам;\\ Не маўчы,\\ Калі смерць напаўняе гарматы;\\ Не чакай,\\ Каб цябе закавалі ў кайданы;\\ Не даруй\\ Ні за здзек, ні за гвалт, ні за раны! ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/янка-сіпакоў/янка-сіпакоў-клетка]] * [[творы/янка-сіпакоў/янка-сіпакоў-перавернуты]] * [[творы/янка-сіпакоў/янка-сіпакоў-як-спакайней]] * [[творы/янка-сіпакоў/янка-сіпакоў-заміра]] * [[творы/янка-сіпакоў/янка-сіпакоў-лета-з-мятлушкай]]