Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:янка-маўр:янка-маўр-чалавек-ідзе

Гэта старая версія дакумента!


Янка Маўр — Чалавек ідзе

Чытаць аповесць Янкі Маўра "Чалавек ідзе"

Складаная тэма паходжання чалавека раскрываецца ў аповесці «Чалавек ідзе» ў запамінальных малюнках-эпізодах, адзначаных дынамізмам. З цікавасцю сочаць чытачы за нялёгкай барацьбой першабытных людзей са стыхіяй, за тым, як яны вырываюцца з «царства звяроў». На тварах іх, як узнагарода, засвяціўся тады першы смех. «Гэта засмяяўся Чалавек-Пераможца!» — такімі словамі заканчваецца аповесць. Яна поўніцца прадчуваннем новых казачных адкрыццяў, якімі — у гэтым не сумняваўся аўтар — адзначыць свой гістарычны шлях Чалавек.

У аповесці «Чалавек ідзе» Янка Маўр зазірнуў у глыбіні стагоддзяў, звярнуўся да жыцця першабытнага чалавека на той стадыі яго развіцця, калі чалавек толькі станавіўся на ногі, нічога яшчэ не ўмеўшы — не вырабляў прылад, не ствараў новых рэчаў, а толькі вучыўся карыстацца гатовымі, прыроднымі, не валодаў агнём, не ўмеў ні смяяцца, ні плакаць, ні гаварыць.
У аснову сюжэта аповесці пакладзены сам працэс развіцця чалавека. Аўтар фіксуе ўвагу на найбольш драматычных, напружаных момантах жыцця: смерць старога дзядулі, жанчыны з дзіцём, выратаванне чалавека з багны, авалоданне вялікай сілай прыроды — агнём, з якім звязваецца радасць і гора першабытнага чалавека. З’яўляюцца ў аповесці і дзеючыя асобы — Краг, дзяўчына Агу, хлопчык Ра, хоць у той час чалавек, член гурту, яшчэ не вылучаў сябе з навакольнай прыроды і асяроддзя.
Для абвастрэння чытацкай увагі аўтар выкарыстоўвае элементы прыгодніцтва, таямнічыя і загадкавыя загалоўкі раздзелаў, казачны зачын, які надае апісанню каларыт сівой даўніны: «Гэта было даўно-даўно… Можа мільён гадоў назад».

Падобныя старонкі

  • чалавек-і-прырода
  • якуб-колас/духоўнае-багацце-чалавека-ў-паэме-новая-
  • міхась-кавыль/міхась-кавыль-чалавек
  • ян-баршчэўскі/ян-баршчэўскі-пра-ўваскрэсенне-душы-і-пе
  • рэкі-і-людзі
творы/янка-маўр/янка-маўр-чалавек-ідзе.1755861677.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:21 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki