~~META: title = Янка Маўр — Чалавек ідзе &keywords = Маўр, чалавек, ідзе, аповесць &abstract = Чытаць аповесць Янкі Маўра "Чалавек ідзе" &iftrue = nan ~~ ====== Янка Маўр — Чалавек ідзе ====== [[books/yanka_maur_chalavek_idze.pdf|Чытаць аповесць Янкі Маўра "Чалавек ідзе"]] Складаная тэма паходжання чалавека раскрываецца ў аповесці "Чалавек ідзе" ў запамінальных малюнках-эпізодах, адзначаных дынамізмам. З цікавасцю сочаць чытачы за нялёгкай барацьбой першабытных людзей са стыхіяй, за тым, як яны вырываюцца з "царства звяроў". На тварах іх, як узнагарода, засвяціўся тады першы смех. "Гэта засмяяўся Чалавек-Пераможца!" — такімі словамі заканчваецца аповесць. Яна поўніцца прадчуваннем новых казачных адкрыццяў, якімі — у гэтым не сумняваўся аўтар — адзначыць свой гістарычны шлях Чалавек. У аповесці «Чалавек ідзе» [[постаці/янка-маўр|Янка Маўр]] зазірнуў у глыбіні стагоддзяў, звярнуўся да жыцця першабытнага чалавека на той стадыі яго развіцця, калі чалавек толькі станавіўся на ногі, нічога яшчэ не ўмеўшы — не вырабляў прылад, не ствараў новых рэчаў, а толькі вучыўся карыстацца гатовымі, прыроднымі, не валодаў агнём, не ўмеў ні смяяцца, ні плакаць, ні гаварыць.\\ У аснову [[слоўнік/сюжэт|сюжэта]] аповесці пакладзены сам працэс развіцця чалавека. Аўтар фіксуе ўвагу на найбольш драматычных, напружаных момантах жыцця: смерць старога дзядулі, жанчыны з дзіцём, выратаванне чалавека з багны, авалоданне вялікай сілай прыроды — агнём, з якім звязваецца радасць і гора першабытнага чалавека. З’яўляюцца ў аповесці і дзеючыя асобы — Краг, дзяўчына Агу, хлопчык Ра, хоць у той час чалавек, член гурту, яшчэ не вылучаў сябе з навакольнай прыроды і асяроддзя.\\ Для абвастрэння чытацкай увагі аўтар выкарыстоўвае элементы прыгодніцтва, таямнічыя і загадкавыя загалоўкі раздзелаў, казачны [[слоўнік/зачын|зачын]], які надае апісанню каларыт сівой даўніны: «Гэта было даўно-даўно... Можа мільён гадоў назад». ===== Падобныя старонкі ===== * [[ibdc.ped>чалавек-і-прырода]] * [[творы/якуб-колас/духоўнае-багацце-чалавека-ў-паэме-новая-]] * [[творы/міхась-кавыль/міхась-кавыль-чалавек]] * [[творы/ян-баршчэўскі/ян-баршчэўскі-пра-ўваскрэсенне-душы-і-пе]] * [[ibdc.ped>рэкі-і-людзі]]