~~META: title = Янка Маўр — Сын вады &keywords = манг, сын, вада &abstract = Чытаць кароткі змест аповесці Янкі Маўра "Сын вады" &iftrue = nan ~~ ====== Янка Маўр — Сын вады ====== У аповесці [[постаці/янка-маўр|Янкі Маўра]] «Сын вады» дзеянне адбываецца вельмі далёка: ля берагоў Вогненай Зямлі ў Магеланавай пратоцы. Там на лодках жылі дзеці прыроды – фуіджынцы.\\ Галоўны герой – 19-ці гадовы сын вады Манг – смелы, дужы, спрытны, хацеў пра ўсё даведацца. Асабліва цікавілі яго белыя людзі, што зрэдку праязджалі. І вось Манг вырашыў вырвацца ў шырокі свет. У час буры ён выратаваў ад смерці англійскую арыстакратку міс Грэт, і назваў яе белай птушкай. Іх узаемаадносіны заснаваны на прынцыпе эмацыйнага кантрасту. Але Манг увесь час заставаўся шчырым, гатовым у любы час на самаахвярнасць дзеля «белай птушкі». Міс Грэт спачатку баялася дзікуна, а потым пачала адносіцца да яго як да слугі. Яна ўзяла Манга з сабай, але хутка забылася пра яго і Манг апынуўся сярод тысяч беспрацоўных.\\ Вобраз Манга садзейнічае выхаванню у чытача дабрыні, спагады, павагі да іншых народаў. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/янка-маўр/янка-маўр-палескія-рабінзоны]] * [[творы/янка-маўр/янка-маўр-багіра]] * [[творы/янка-маўр/янка-маўр-багіра-гдз]] * [[творы/янка-маўр/янка-маўр-на-крызе]] * [[творы/янка-маўр/янка-маўр-лацароні]]