~~META: title = Янка Маўр — Палескія рабінзоны &keywords = востраў &abstract = Янка Маўр - Палескія рабінзоны &iftrue = nan ~~ ====== Янка Маўр — Палескія рабінзоны ====== [[books/janka_maur_paleskija_rabinzony.pdf|Янка Маўр - Палескія рабінзоны - Чытаць поўны варыянт]] 20- я гады, Палессе. Два падлетка Віктар і Мірон на вакацыях адпраўляюцца ў вандроўку на лодцы падчас паводкі, калі велізарныя тэрыторыі заліты вадой. Страціўшы лодку, яны аказваюцца на астраўку пасярод разліву і балот, вядуць барацьбу за сваё выжыванне, вучацца паляваць, будаваць жытло, рыхтаваць ежу і г. д. Чакаюць, калі спадзе вада і можна будзе па сухім выбрацца да людзей. Праз некаторы час, хлопцы выяўляюць, што іх востраў служыць базай для кантрабандыстаў і браканьераў, у якіх ёсць патаемная сцяжынка праз балота на востраў. Кантрабандысты захапілі ў палон мясцовага міліцыянта, які іх высачыў, і збіраюцца яго забіць. Падлеткі дапамагаюць міліцыянту збегчы, а затым і арыштаваць банду, пасля чаго ўсе разам выходзяць з вострава па сцежцы кантрабандыстаў. Выкарыстаўшы матыў рабінзанады, падказаны «Рабінзонам Крузам» Д. Дэфо, [[постаці/янка-маўр|Янка Маўр]] развенчвае псеўдарамантыку, захапленне экзотыкай далёкіх заморскіх краін, якое часта абарочваецца няўвагай да свайго роднага краю, няведаннем яго. Ён паказвае, што і пад небам Беларусі, у далёкіх і блізкіх яе кутках, ёсць свая, не заўважаная яшчэ рамантыка, свая невыказаная прыгажосць, кожны раз новая і нечаканая.\\ У аповесці «Палескія рабінзоны» адкрываецца рамантыка падарожжа па беларускім Палессі, багатым краі лясоў і балот. Героі беларускія падлеткі Віктар і Мірон апынуліся на астраўку зямлі абкружаным вясновым разводдзем. Мірон і Віктар узбагачаюць адзін аднаго ведамі, раскрываюць таямніцы прыроды. Свае веды хлопцы ўмеюць прымяняць на практыцы. Яны змаглі з дапамогай самаробнай «дынама-машыны» здабыць агонь; закон Архімеда падказаў ім, як выбрацца з багны, а вопыт старажытных, як зляпіць гаршчок. Ва ўсім Віктар і Мірон выяўляюць вынаходлівасць, кемлівасць, яны застаюцца назіральнымі, не могуць не спыніцца перад хараством прыроды. Яны дапамагаюць адзін аднаму ў хвіліну небяспекі. Хлопцы разам займаліся ў краязнаўчым гуртку. Віктар больш цікавіўся заалогіяй, а Мірон – батанікай. Цікаўнасць і любоў да прыроды яднае іх. У сюжэт аповесці ўключаны элементы дэтэктыва, тут шмат прыгод.\\ Прырода для Янкі Маўра і яго герояў не толькі матэрыяльнае, але і духоўнае багацце, якое прыносіць эстэтычную асалоду. Самым вялікім і балючым перажываннем для іх галоўных герояў аповесці было забойства зубра кантрабандыстамі, якое яны ўспрынялі з сапраўдным болем і хваляваннем «як забойства чалавека».\\ Гэты твор выхоўвае ў чытачоў патрыятычныя пачуцці, прагу да пазнання роднага краю, вучыць настойлівасці, смеласці, уменню супрацьстаяць неспрыяльным абставінам. ===== Падобныя старонкі ===== * [[ibdc.ped>палесся-абрус-аксамітны]] * [[творы/анатоль-грачанікаў/анатоль-грачанікаў-на-палессі]] * [[творы/сяргей-грахоўскі/сяргей-грахоўскі-гарывада]] * [[ibdc.ped>сцяжынкамі-янішчыц]] * [[ibdc.ped>прыпяцкі-запаведнік]]