~~META: title = Апавяданні Янкі Маўра пра Вялікаую Айчынную вайну &keywords = Янка, Маўр, вайна, апавяданне &abstract = Спасціжэнне дзіцячай душы ў псіхалагічных эцюдах і апавяданнях пра Вялікаую Айчынную вайну &iftrue = nan ~~ ====== Апавяданні Янкі Маўра пра Вялікаую Айчынную вайну ====== У апавяданні [[постаці/янка-маўр|Янкі Маўра]] «[[творы/янка-маўр/янка-маўр-бярозавы-конь|Бярозавы конь]]» (1938) раскрыта казачная здольнасць дзіцячай фантазіі ператварыць бярозавы дубчык – у імклівага каня. Як на сапраўдным кані гарцуе Толя. Яму 6 гадоў.\\ Янка Маўр дасягае агульначалавечага асэнсавання у апавяданні «[[творы/янка-маўр/янка-маўр-завошта|Завошта?]]»: людзі неарыйскага паходжання не вінаватыя ў тым, што паводле фашысцкай ідэалогіі лічацца за народ ніжэйшага гатунку. Малы Міхаська не зусім разумеў трагічнасць сітуацыі, ён верыў, што мама абараніць яго ад усіх бедаў, як гэта было і раней. Янка Маўр перадае адчуванні дзяцей: хлопчык не можа зразумець, чаму ён павінен адмовіцца ад роднага чалавека. Таму і не вытрымлівае пры арышце маці, кідаецца да яе, у выніку гіне разам з ёй у гета.\\ У апавяданні «[[творы/янка-маўр/янка-маўр-дом-пры-дарозе|Дом пры дарозе]]» (1945) хлопчык Васілёк разам з маці апынуўся на працоўнай катарзе ў мясцовага прускага баўэра. Старэйшыя з сям'і баўэра і малы Макс адносяцца да Васілька, як да рэчы, цацкі. Прыніжэнне і здзек панавалі пакуль не пачало набліжацца савецкае войска. Ні маці Васілька, Арына, ні настаўніца, якая таксама апынулася разам з імі, не помсцяць за здзекі і крыўды сваім гаспадарам.\\ Радасцю поўняцца сэрцы герояў апавядання Янкі Маўра «[[творы/янка-маўр/янка-маўр-шчасце|Шчасце]]». Дарослы і хлопчык 8 гадоў сустрэліся на мосце. Дарослы бачыў, што хлопчык быў радасны, але гэту радасць ён зразумеў па-свойму. Аказалася, што добры настрой хлопчыка тлумачыўся не толькі хараством і пяшчотай летняга дня, а на галаве ў яго была новая шапка. Хлопчыку вельмі хацелася, каб дарослы заўважыў тую шапку. А ён не бачыў, бо для дарослага новая рэч – справа такая звычайная. Хлопчык не вытрымаў. З крыўдай, папрокам прагучаў яго крык: «Дзядзя! Шапка!» І даросламу адразу ўсё стала зразумела, і ён паспяшаўся выправіць памылку. Эцюд заканчваецца тым, што шчаслівыя героі «разышліся кожны сваім шляхам».\\ Галоўны герой апавядання «[[творы/янка-маўр/янка-маўр-максімка|Максімка]]» (1946) – ахвяра вайны. Янка Маўр звяртае ўвагу на тое, што грамадства павінна клапаціцца пра сірот, а найлепей гэта можа адлюстравацца ва ўсынаўленні такіх дзяцей, каб даць ім сям'ю, змяніць загінуўшых бацькоў. Максімка ўспрымае афіцэра сваім бацькам. Дарослыя не могуць знішчыць даверлівасці дзіцяці і прымаюць рашэнне аб усынаўленні.\\ Ірачцы з апавядання «[[творы/янка-маўр/янка-маўр-падарожжа-вакол-дома|Падарожжа вакол дома]]» (1947) крыху больш за 1г. Аўтар расказвае, што гэта той узрост, калі пачынаецца актыўны працэс пазнання дзецьмі навакольнага, калі да ўсяго міжволі цягнуцца дзіцячыя ручкі, хочацца ўсё паглядзець, а калі магчыма дык і пакаштаваць. Ірынка паспрабавала на смак кавалачак бялюткай шкарлупкі ад яйка. Рэч цудоўная, а на смак нічога добрага, ды яшчэ ў роце колецца. Давялося выплюнуць. Потым у ручках аказалася саломінка. Паспрабавала ёю пясок капаць, а саломінка зламалася. Потым Ірынка пераключылася на «добры каменьчык», а потым на жалезны крук. На кожным кроку – новая загадка і адкрыццё. Таму падарожжа маленькай Ірачкі вакол дома дало ёй столькі ўражанняў, колькі не кожны дарослы вынес бы з падарожжа вакол свету.\\ Тэма загубленага дзяцінства гучыць у апавяданні Янкі Маўра «[[творы/янка-маўр/янка-маўр-запіска|Запіска]]», у ім ушаноўваецца памяць 13-гадовага беларускага піянера-героя Алёшы Патапчыка. У аснове апавядання сапраўдны факт і імя. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/янка-маўр/янка-маўр-палескія-рабінзоны]] * [[творы/янка-маўр/янка-маўр-багіра]] * [[творы/янка-маўр/янка-маўр-на-крызе]] * [[творы/янка-маўр/янка-маўр-багіра-гдз]] * [[творы/янка-маўр/янка-маўр-лацароні]]