~~META: title = Янка Лучына — Роднай старонцы &keywords = Лучына, родная, старонка &abstract = Чытаць верш Янкі Лучыны "Роднай старонцы" &iftrue = nan ~~ ====== Янка Лучына — Роднай старонцы ====== Ты параскінулась лесам, балотамі,\\ Выдмай пясчанай, неураджайнаю,\\ Маці-зямліца, і умалотамі\\ Хлеба нам мерку не даш звычайную.\\ А сын твой, беднаю адзет сярмягаю,\\ З лыка пляцёныя лапці абуўшы,\\ Едзе драбінамі ці калымагаю,\\ Конем, што цягне, як бы заснуўшы...\\ Усё ў табе бедна. Часта заплача\\ Мужык-араты дзеля злой долі,\\ Цяжка працуючы. Ён жа, аднача,\\ З табой расстацца не жджэ ніколі.\\ I непрыглядную хату з пажыткамі,\\ I поле скупое, выган без пашы\\ Мы, апрануўшыся старымі світкамі,\\ Любім і цэнім − бо яны нашы.\\ Дасць Бог, крывавым потам аратаму\\ Здабрыць пясчану зямліцу здарыцца,\\ Быць добра сытаму, хоць не багатаму,\\ А дзеля празніка і чарка нам зварыцца.\\ Сонца навукі скрозь хмары цёмныя\\ Прагляне ясна над нашай ніваю,\\ I будуць жыці дзеткі патомныя\\ Добраю доляй − доляй шчасліваю!.. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/янка-лучына/янка-лучына-вясна]] * [[творы/янка-лучына/творчасць-янкі-лучыны]] * [[творы/янка-лучына/янка-лучына-дзень-за-днём]] * [[творы/янка-лучына/янка-лучына-стары-ляснік]] * [[творы/янка-лучына/янка-лучына-што-думае-янка-везучы-дровы-]]