творы:янка-лучына:янка-лучына-дзень-за-днём
Гэта старая версія дакумента!
Янка Лучына — Дзень за днём
Ой! Скажэце, скажэце,
Як жыць трэба на свеце?
Хмары скрылі нам сонца,
Вецер вые над нівай,
У каторай старонцы
Шукаць долі праўдзівай?
Той улева, той управа
Хочуць весці нас радай,
Трэці надта цікавы,
Куды пойдзем грамадай.
Ні адзін жа не скажа,
Куды будзе дарога…
Што нам братне, што ўражжа −
Пытай праўды ў Бога.
Папытайся сумлення
Дый розум мей уласны,
Як наскочуць здарэння
Ці прыпадак няшчасны,
А то думай на сходзе
Ці пытайся ў Іцка.
Што ж, каго там абходзе
Наша доля мужыцка.
Падобныя старонкі
- янка-лучына/янка-лучына-што-думае-янка-везучы-дровы-
- янка-лучына/янка-лучына-вясна
- янка-лучына/янка-лучына-роднай-старонцы
- янка-лучына/янка-лучына-стары-ляснік
- янка-лучына/творчасць-янкі-лучыны
творы/янка-лучына/янка-лучына-дзень-за-днём.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1