~~META: title = Янка Лучына — Дзень за днём &keywords = Лучына, дзень &abstract = Чытаць верш Янкі Лучыны "Дзень за днём" &iftrue = nan ~~ ====== Янка Лучына — Дзень за днём ====== Ой! Скажэце, скажэце,\\ Як жыць трэба на свеце?\\ Хмары скрылі нам сонца,\\ Вецер вые над нівай,\\ У каторай старонцы\\ Шукаць долі праўдзівай?\\ Той улева, той управа\\ Хочуць весці нас радай,\\ Трэці надта цікавы,\\ Куды пойдзем грамадай.\\ Ні адзін жа не скажа,\\ Куды будзе дарога...\\ Што нам братне, што ўражжа −\\ Пытай праўды ў Бога.\\ Папытайся сумлення\\ Дый розум мей уласны,\\ Як наскочуць здарэння\\ Ці прыпадак няшчасны,\\ А то думай на сходзе\\ Ці пытайся ў Іцка.\\ Што ж, каго там абходзе\\ Наша доля мужыцка. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/янка-лучына/янка-лучына-што-думае-янка-везучы-дровы-]] * [[творы/янка-лучына/янка-лучына-вясна]] * [[творы/янка-лучына/янка-лучына-роднай-старонцы]] * [[творы/янка-лучына/янка-лучына-стары-ляснік]] * [[творы/янка-лучына/творчасць-янкі-лучыны]]