Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:янка-лучына:янка-лучына-вясна

Гэта старая версія дакумента!


Янка Лучына — Вясна

Кажуць людзі: «Вясна!»− піша так каляндар.
Хто ж пазнае яе, калі сыпле ўсё снег?
Дарма ладзіў саху на той час гаспадар,
Ды і бусел да нас прыляцеў як на смех.
Жураўлі ўжо лятуць з крыкам звонкім − ключом,
Кінуў вырай кулік, чайка недзе скігліць,
А ўсё сівер як дуў, дзьме па полю па том,
Гул па лесе ідзе: «Яшчэ летку − не быць!»
Ой, ты доля мая! − так, як гэта вясна.
Да мяне ты не йдзеш,− хоць даўно бы пара!
З горкай чаркі як піў, так і п’ю я да дна,
I не свеціць яшчэ у пацёмках зара.
Адзавіся! − дзе ты? − за табой я пайду
На край света шукаць! − на якой ты мяжы?..
Адзавісь, зашчабеч салавейкам ў саду!
Яснай зоркай ўзгляні! − Дзе ты, доля,− скажы!

Падобныя старонкі

  • янка-лучына/творчасць-янкі-лучыны
  • янка-лучына/янка-лучына-што-думае-янка-везучы-дровы-
  • янка-лучына/янка-лучына-роднай-старонцы
  • янка-лучына/янка-лучына-стары-ляснік
  • янка-лучына/янка-лучына-дзень-за-днём
творы/янка-лучына/янка-лучына-вясна.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki