~~META: title = Янка Лучына — Вясна &keywords = Лучына, вясна &abstract = Чытаць верш Янкі Лучыны "Вясна" &iftrue = nan ~~ ====== Янка Лучына — Вясна ====== Кажуць людзі: "Вясна!"− піша так каляндар.\\ Хто ж пазнае яе, калі сыпле ўсё снег?\\ Дарма ладзіў саху на той час гаспадар,\\ Ды і бусел да нас прыляцеў як на смех.\\ Жураўлі ўжо лятуць з крыкам звонкім − ключом,\\ Кінуў вырай кулік, чайка недзе скігліць,\\ А ўсё сівер як дуў, дзьме па полю па том,\\ Гул па лесе ідзе: "Яшчэ летку − не быць!"\\ Ой, ты доля мая! − так, як гэта вясна.\\ Да мяне ты не йдзеш,− хоць даўно бы пара!\\ З горкай чаркі як піў, так і п’ю я да дна,\\ I не свеціць яшчэ у пацёмках зара.\\ Адзавіся! − дзе ты? − за табой я пайду\\ На край света шукаць! − на якой ты мяжы?..\\ Адзавісь, зашчабеч салавейкам ў саду!\\ Яснай зоркай ўзгляні! − Дзе ты, доля,− скажы! ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/янка-лучына/творчасць-янкі-лучыны]] * [[творы/янка-лучына/янка-лучына-што-думае-янка-везучы-дровы-]] * [[творы/янка-лучына/янка-лучына-роднай-старонцы]] * [[творы/янка-лучына/янка-лучына-стары-ляснік]] * [[творы/янка-лучына/янка-лучына-дзень-за-днём]]