~~META: title = Ідэйны змест паэмы Купалы "Тарасава доля". &keywords = Купала, доля &abstract = Чытаць ідэйны змест паэмы "Тарасава доля" Янкі Купалы &iftrue = nan ~~ ====== Ідэйны змест паэмы Купалы "Тарасава доля". ====== У паэме "Тарасава доля" [[постаці/янка-купала|Янка Купала]] выяўляе глыбокую любасць да братняга украінскага народа і яго [[слоўнік/кабзар|кабзара]]. У творы такога тыпу лёгка збіцца на просты пераказ біяграфіі, але з Купалам гэтага не здарылася. Вобраз Шаўчэнкі арганічна упісваецца у гісторыю украінскага народа, яго культуру; ён падаецца як носьбіт нацыянальнай свядомасці украінцаў.\\ У паэме Купала узнаўляе самыя драматычныя эпізоды біяграфіі прыгоннага хлапчука, надзеленага талентам мастака і паэта.\\ [[творы/тарас-шаўчэнка/жыццё-і-творцасць-тараса-шаўчэнкі|Жыццё і творчасць Тараса Шаўчэнкі]] маюць адносіны да нашага краю, да Беларусі. Гэта адлюстравана ў паэме Купалы. Як дваровы пана, Тарас спачатку жыў у Вільні, потым — у Пецярбургу. Юнак бачыў вакол прыгожыя беларускія лугі, лясы, крыніцы, а таксама бедныя хаціны, паднявольных людзей, — як і на Украіне.\\ Беларускага паэта цікавіць не толькі сацыяльны лёс Тараса-юнака, аднолькавы для ўсіх прыгонных, але і асабістае яго жыццё. Аўтар расказвае пра каханне юнака да прыгожай Аксаны, пра яго вернасць ёй у вымушанай разлуцы.\\ Тры раздзелы паэмы прысвечаны песні Тарасавай, бясстрашнаму, непадкупнаму слову кабзара. Вялікі духоўны скарб, якім валодаў юнак, ён шчодра аддаваў народу, любай сваёй Украіне.\\ Народ пачуў песню свайго кабзара і прыняў яе да сэрца. Тыя хто панаваў, меў сілу і ўладу, вырашылі адабраць у яго гэты скарб, закаваць у кайданы песняра разам з яго песняй: Шаўчэнку арыштоўваюць і ссылаюць у салдаты на дзесяць гадоў у Орскую крэпасць у Арэнбургу. Яшчэ адзін шлях, "катаржны, нялёгкі, вытаптаны горам", прайшоў паэт да месца сваёй ссылкі. Там яму было строга забаронена пісаць і маляваць. Вярнуўся ён адтуль хворы, знясілены, але не выракся песні пра Украіну-маці. Песня яго стала неад'емнай часткай духоўнага жыцця Украіны, бясцэнным скарбам народа.\\ Першы і заключны раздзелы пераклікаюцца: тут Купала славіць новую, вольную, Савецкую Украіну, у якой шануюць і паважаюць песню Тараса Шаўчэнкі, што у цяжкія часы прарочыла лепшы, шчаслівейшы лёс сваёй бацькаўшчыне.\\ Шчырую любоў да вялікага сына Украіны і яго творчасці, роднасць яго і сваёй песні Купала падкрэслівае у "Тарасавай доле" выкарыстаннем прыёмаў і прынцыпаў, уласцівых стылю і паэтыцы Шаўчэнкі. Асабліва адчуваецца гэта у заключным раздзеле, напісаным у стылі Шаўчэнкавага "Заповіта". ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/янка-купала/тэма-паэта-і-паэзіі-ў-творчасці-янкі-куп]] * [[творы/янка-купала/пошукі-героямі-шляхоў-да-шчаслівага-жыцц]] * [[творы/янка-купала/янка-купала-пясняр-беларускага-народа]] * [[творы/янка-купала/тэма-народнага-жыцця-і-любоў-да-радзімы-]] * [[творы/янка-купала/драматургічнае-майстэрства-янкі-купалы]]