~~META: title = Янка Купала — І прыйдзе &keywords = Купала, прыйдзе &abstract = Чытаць верш "І прыйдзе" Янкі Купалы &iftrue = nan ~~ ====== Янка Купала — І прыйдзе ====== І прыйдзе новых пакаленняў\\ На наша месца грамада\\ Судзіці суд, ці мы сумленна\\ Жыццё прайшлі, ці чарада\\ \\ Зняваг мінулых нас не з'ела,\\ Пакінуўшы свой дым і чад,\\ І мы па-даўняму нясмела\\ Жылі не ў лад і неўпапад?\\ \\ Ці аб свой гонар дбайна дбалі,\\ І дабравольна, без прынук,\\ Самі сабой не гандлявалі,\\ Не неслі ў петлі дум і рук?\\ \\ І ці пакінуці на памяць\\ Мы песень гэтакіх змаглі,\\ З якіх бы можна было ўцяміць,\\ Што мы свабоднымі былі?..\\ \\ А ўжо свой выдасць непадкупны\\ Аб нас гісторыя прысуд,\\ Калі аглядам гляне рупным\\ І разбярэ, ў чым справа тут.\\ \\ У сведкі запісы пакліча,\\ Паданні клікне ў час такі\\ І ўсё паліча, пераліча...\\ А суд гісторыі цяжкі!..\\ \\ І засумуецца патомак,\\ Калі дазнаецца ад нас,\\ Што нейкі з нас хоць быў не зломак,\\ А плечы гнуў у крук не раз;\\ \\ Не йшоў з адкрытымі вачыма\\ У свет і сцежкі не прастаў,\\ А ўсёй магчымасці магчымай\\ Таптаў сляды, сябе таптаў.\\ \\ 1926 ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/янка-купала/пошукі-героямі-шляхоў-да-шчаслівага-жыцц]] * [[творы/янка-купала/тэма-народнага-жыцця-і-любоў-да-радзімы-]] * [[творы/янка-купала/драматургічнае-майстэрства-янкі-купалы]] * [[творы/янка-купала/янка-купала-пясняр-беларускага-народа]] * [[творы/янка-купала/тэма-паэта-і-паэзіі-ў-творчасці-янкі-куп]]