~~META: title = Янка Купала — Яна і я &keywords = Янка, Купала, Яна &abstract = Чытаць аналіз паэмы "Яна і я" Янкі Купалы &iftrue = nan ~~ ====== Янка Купала — Яна і я ====== Паэма «Яна і я» (1913) займае асаблівае месца ў творчасці Янкі Купалы. Паэма — светлы гімн чалавечай працы, каханню, прыгажосці навакольнага свету. Як і «[[творы/янка-купала/янка-купала-адвечная-песня|Адвечная песня]]», гэта паэма пабудавана, здавалася б, на «звычайным» матэрыяле — змест яе складае каляндарнае кола сялянскіх заняткаў, рэдкіх святаў, бясконцых будняў, клопатаў. Але будзённае, звычайнае як бы ўзнята тут (як і ў «Адвечнай песні») на п'едэстал вечнасці, пададзена буйна, «вялікасна». Раем на зямлі выглядаў наш сад,\\ Я ў ім — Адам, яна ў ім — Ева;\\ Ў раі гэтым вецер быў нам бог і сват,\\ Вяцьвямі шлюб давала дрэва. \\ Заручыны Яго і Яе — найвялікшы цуд жыцця, яго асновы грунт. Іскрыстым пачуццём кахання, бляскам узаемнага шчасця гэтых двух як бы асветлены ўсе тыя прадметы, рэчы, да якіх дакранаюцца Ён і Яна, «мядовы месяц» заручаных расцягваецца ад ранняй вясны да лета, адсюль усе праявы іх сумеснага жыцця за гэты час, захады па гаспадарцы, змены ў прыродзе, якія спадарожнічаюць іх гаспадаранню, набываюць такое вялікае, бадай, сімвалічнае значэнне.\\ Тонка даносіць [[постаці/янка-купала|Янка Купала]] паэзію земляробчай працы, дзе чалавек застаецца адзін на адзін з прыродай, зямлёй. У жыцці, запоўненым штодзённай працай, прылады працы, прадметы штодзённага ўжытку, побыту набываюць надзвычай вялікае значэнне — гэтай атмасферай паэтызацыі утылітарнага Купалава паэма вельмі блізкая да «[[творы/якуб-колас/паэма-новая-зямля-мастацкая-энцыклапедыя|Новай зямлі]]» [[постаці/якуб-колас|Якуба Коласа]].\\ Хоць героі паэмы «прыўзняты» над канкрэтным асяродцзем, з якога паходзяць, па спосабу жыцця, характару, звычаях яны — сяляне. Не маюць яны раскошаў, залішняга дастатку: у хаце, дзе жывуць Ён і Яна, «не выбіты атласам сцены, лавы», «над печкай, што стаіць каля парога, не працавалі мудры разбяры».\\ Ад паэмы «Яна і я» патыхае духам сівой мінуўшчыны. Паэзія Купалы ўвогуле ўзнікла на амаль некранутай цаліне народнай моватворчасці, якую характарызуюць многія прошлыя вякі духоўнага жыцця народа. Народны паэтычны свет з яго міфалогіяй, антрапамарфізмам, «язычніцкім» здзіўленнем перад невымерным багаццем жыцця прыроды стаў светам паэзіі Купалы.\\ Героі любоўнай лірыкі Купалы — маральна здаровыя, цэласныя людзі, каханне — тая сфера, у якой найлепш выяўляюцца іх чалавечыя якасці. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/янка-купала/тэма-народнага-жыцця-і-любоў-да-радзімы-]] * [[творы/янка-купала/драматургічнае-майстэрства-янкі-купалы]] * [[творы/янка-купала/янка-купала-пясняр-беларускага-народа]] * [[творы/янка-купала/пошукі-героямі-шляхоў-да-шчаслівага-жыцц]] * [[творы/янка-купала/тэма-паэта-і-паэзіі-ў-творчасці-янкі-куп]]