~~META: title = Янка Купала — Явар і каліна &keywords = чары, явар, зімнія, калінаю, скінуўшы &abstract = Чытаць верш Янкі Купалы "Явар і каліна" &iftrue = nan ~~ ====== Янка Купала — Явар і каліна ====== Песняй вясны лебядзінаю, Скінуўшы зімнія чары, Шэпчуцца явар з калінаю Ў сумнай даліне над ярам. \\ Лісцікі зеленяй хваляцца Небу панятлівай мовай: Росамі мыюцца раніцай, Песцяцца сонцам паўднёвым. \\ Захадам модлы пакорныя З маткай-зямлёй адпраўляюць; Тайна у ночаньку чорную Месяца, зор выглядаюць. \\ Слухаюць смехаў русалчыных, Лопату крылляў начніцы, Ветру павеваў ап’янчаных, Плюскату шклістай крыніцы. \\ Чуецца музыка дзіўная Ў повесцях сонных імшараў... Цешыцца явар з калінаю, Скінуўшы зімнія чары. \\ 1910 ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/янка-купала/янка-купала-пясняр-беларускага-народа]] * [[ibdc.ped>явар-майго-дзяцінства]] * [[творы/янка-купала/тэма-народнага-жыцця-і-любоў-да-радзімы-]] * [[ibdc.ped>явар]] * [[творы/янка-купала/тэма-паэта-і-паэзіі-ў-творчасці-янкі-куп]]