~~META: title = Янка Купала — Хто ты гэткі? &keywords = купала, хто, гэткі &abstract = Чытаць верш Янкі Купалы "Хто ты гэткі?" &iftrue = nan ~~ ====== Янка Купала — Хто ты гэткі? ====== Хто ты гэткі?\\ – Свой, тутэйшы.\\ Чаго хочаш?\\ – Долі лепшай.\\ Якой долі?\\ – Хлеба, солі.\\ А што болей?\\ – Зямлі, волі.\\ Дзе радзіўся?\\ – Ў сваёй вёсцы.\\ Дзе хрысьціўся?\\ – Пры дарожцы.\\ Чым асьвенчан?\\ – Кроўю, потам.\\ Чым быць хочаш?\\ – Ня быць скотам... ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/янка-купала/пошукі-героямі-шляхоў-да-шчаслівага-жыцц]] * [[творы/янка-купала/тэма-народнага-жыцця-і-любоў-да-радзімы-]] * [[творы/янка-купала/янка-купала-пясняр-беларускага-народа]] * [[творы/янка-купала/драматургічнае-майстэрства-янкі-купалы]] * [[творы/янка-купала/тэма-паэта-і-паэзіі-ў-творчасці-янкі-куп]]