~~META: title = Янка Купала — Сірочая доля &keywords = хіба, брамы, кожны, цярпіш &abstract = Чытаць верш Янкі Купалы "Сірочая доля" &iftrue = nan ~~ ====== Янка Купала — Сірочая доля ====== Цяжка сірацінцы Адзінокай жыць; Доля-весялуха Знікуль не бяжыць. \\ За хатай і ў хаце Цярпіць сірата: То мароз марозе, То золіць слата. \\ Бачаць маці, бацька Роднае дзіцё; Ўбогую сіротку Хто ж убача, хто? \\ Ад брамы да брамы Йдзе, збірае хлеб, Ручачку працягне, – Кожны глух і слеп. \\ Кожны насмяецца Над беднаю ей, Са зрэбнай кашулі, З лазовых лапцей. \\ Ой, цярпіш, сіротка, Ўсё жыццё цярпіш; Пойдзеш у магілку, – Хто ж паставе крыж? \\ Хто, як ляжаш спаці Навекі ў зямлю, Пацеры згавора За душу тваю? \\ Хіба гэты вецер, Што ў платах пяе, Хіба з дажджом хмарка Слязу праліе. \\ Хіба ночкай зоркі, Што ў небе гараць, Па сіротцы ўбогай Будуць бедаваць. \\ 1906-1910 ===== Падобныя старонкі ===== * [[ibdc.ped>сіроты]] * [[творы/янка-купала/янка-купала-пясняр-беларускага-народа]] * [[творы/цётка-алаіза-пашкевіч/цётка-сірата]] * [[творы/цётка-алаіза-пашкевіч/цётка-сірацінка]] * [[творы/якуб-колас/якуб-колас-сірата-юрка]]