~~META: title = Янка Купала — Сон на кургане &keywords = Купала, курган, Сам &abstract = Чытаць кароткі змест паэмы Янкі Купалы "Сон на кургане" &iftrue = nan ~~ ====== Янка Купала — Сон на кургане ====== Галоўным героем паэмы «Сон на кургане» (1910) з'яўляецца Сам — бунтар-адзіночка, які хоча змяніць, перайначыць жыццё. Згубіўшы ў лесе дарогу, ён прылёг на кургане. Вакол яго сабраліся русалкі і ў фантастычва-казачным плане паказалі «казку долі» яго. Гэта казка — страшны сон, сімвал безвыходнасці, бездапаможнасці ў барацьбе. Дарэмнымі аказаліся яго імкненні знайсці ў руінах старога замка скарбы.\\ Вакол Сама — змрочныя варожыя сілы (увасабленне рэакцыі), ахвярай якіх ён становіцца. Дзеянне ў паэме паступова пераходзіць у рэальнае жыццё. Сам накіроўваецца ў родную вёску, дзе здараецца пажар. Яго абвінавачваюць у падпале; па сведчанні аднавяскоўцаў, Сам быццам бы бег са смолкай, саломай і сякерай з мэтай падпаліць воласць. Безумоўна, пажар — алегарычны вобраз рэвалюцыі 1905 г.\\ Далейшае жыццё Сама яшчэ больш трагічнае: за рэвалюцыйную дзейнасць ён трапляе ў турму і ў Сібір, памірае яго жонка, а сын, здрадзіўшы бацькоўскаму запавету, перакідваецца ў варожы стан.\\ На прыкладзе Сама [[постаці/янка-купала|Янка Купала]] хацеў паказаць не толькі асабістую драму рэвалюцыянера-адраджэнца, але і цяжкі, пакутлівы шлях беларускага народа да свайго самавызначэння, да найвялікшага скарбу — свабоды і незалежнасці. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/анатоль-грачанікаў/анатоль-грачанікаў-на-палессі]] * [[творы/якуб-колас/казкі-жыцця/якуб-колас-адзінокі-курган]] * [[ibdc.ped>курганы]] * [[творы/янка-купала/янка-купала-быў-гэта-сон]] * [[творы/янка-купала/янка-купала-курган]]