~~META: title = Янка Купала — Сонцу &keywords = сонца, свеціш, ясна, няшчасны &abstract = Верш Янкі Купалы "Сонцу" &iftrue = nan ~~ ====== Янка Купала — Сонцу ====== Ой ты, маё сонца,\\ Як жа свеціш ясна!\\ Дзе ж было раней ты,\\ Як быў я няшчасны?\\ \\ Як я ў малалецтве\\ Радасці не ведаў,\\ Як за мной пляліся\\ Бяда, гора следам.\\ \\ Як бацьку хаваў я,\\ Выбітага з сілаў,\\ Як яго магілу\\ Паводка размыла.\\ \\ Як ішоў маркотны,\\ Не знаўшы дарогі,\\ Абіваць з паклонам\\ Панскія парогі.\\ \\ Як у адзіноцтве\\ Бадзяўся па свеце,\\ Як моладасць згібла\\ У самым расцвеце.\\ \\ Ой ты, маё сонца,\\ Як жа свеціш ясна!\\ Дзе ж было раней ты,\\ Як быў я няшчасны?\\ \\ 1935 ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/васіль-вітка/васіль-вітка-хто-памагае-сонцу]] * [[ibdc.ped>сонца-не-стаіць-на-месцы]] * [[творы/эдзі-агняцвет/эдзі-агняцвет-галоўны-дворнік]] * [[ibdc.ped>гімн-жыццю]] * [[творы/якуб-колас/якуб-колас-усход-сонца]]