Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:янка-купала:янка-купала-роднае-слова

Гэта старая версія дакумента!


Янка Купала — Роднае слова

Магутнае слова, ты, роднае слова!

Са мной ты на яве і ў сне;

Душу мне затрэсла пагудкаю новай,

Ты песень наўчыла мяне.


Бяссмертнае слова, ты, роднае слова!

Ты крыўды, няпраўды змагло;

Хоць гналі цябе, накладалі аковы,

Дый дарма: жывеш як жыло!


Свабоднае слова, ты, роднае слова!

Зайграй ты смялей, весялей!

Хоць гадзіны сыкаюць, кружацца совы,

Жывеш ты на хвалу людзей.


Загнанае слова, ты, роднае слова!

Грымі ж над радзімай зямлёй:

Што родная мова, хоць бедная мова,

Мілей найбагатшай чужой!

Падобныя старонкі

творы/янка-купала/янка-купала-роднае-слова.1755964467.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/23 15:54 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki