~~META: title = Янка Купала — Роднае слова &keywords = слова, роднае, мова, жывеш &abstract = Чытаць верш Янкі Купалы "Роднае слова" &iftrue = nan ~~ ====== Янка Купала — Роднае слова ====== Магутнае слова, ты, роднае слова! Са мной ты на яве і ў сне; Душу мне затрэсла пагудкаю новай, Ты песень наўчыла мяне. \\ Бяссмертнае слова, ты, роднае слова! Ты крыўды, няпраўды змагло; Хоць гналі цябе, накладалі аковы, Дый дарма: жывеш як жыло! \\ Свабоднае слова, ты, роднае слова! Зайграй ты смялей, весялей! Хоць гадзіны сыкаюць, кружацца совы, Жывеш ты на хвалу людзей. \\ Загнанае слова, ты, роднае слова! Грымі ж над радзімай зямлёй: Што родная мова, хоць бедная мова, Мілей найбагатшай чужой! ===== Падобныя старонкі ===== * [[ibdc.ped>роднае-слова]] * [[слоўнік/слова]] * [[творы/іншае/слова-пра-паход-ігаравы]] * [[ibdc.ped>хто-ж-аўтар-слова-пра-паход-ігаравы]] * [[творы/рыгор-крушына/рыгор-крушына-слова]]