~~META: title = Янка Купала — Раскіданае гняздо (вельмі сцісла) &keywords = купала, гняздо &abstract = Сціслы пераказ драмы Янкі Купалы "Раскіданае гняздо" &iftrue = nan ~~ ====== Янка Купала — Раскіданае гняздо (вельмі сцісла) ====== Драма "Раскіданае гняздо" — п'еса ў пяці актах. "Рэч дзеецца ў 1905 годзе. Першы акт у хаце Зяблікаў , а рэшта чатыры — на руіне той жа хаты". Менавіта з гэтых слоў пачынаецца драма, і ў ёй шматзначным з'яўляецца як называнне 1905 года, так і словы "на руіне ...хаты": 1905 год — гэта значыць год рэвалюцыі: тэму рэвалюцыі браў і вырашаў драматург; "Раскіданае гняздо" —руіна хаты, гэта значыць тэму рэвалюцыі Купала вырашаў не па-за тэмай "рассяляньвання" сялянства, паўперызацыі (масавае збядненне працоўных ва ўмовах класавага грамадства, заснаванага на эксплуатацыі ) яго ў парэформеннае саракагоддзе, разарэння як класа.\\ Руйнаванне спрадвечных сялянскіх гнёздаў было знакам парэформеннага саракагоддзя — вынікам шпаркага развіцця ў краіне капіталізму. Руйнаванне гэта было масавым. Драма сям'і Зяблікаў, лёс якіх раскрываў Купалала ў "Раскіданым гняздзе", была драмаю многіх — драмаю мужыцкага народа. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/янка-купала/пошукі-героямі-шляхоў-да-шчаслівага-жыцц]] * [[творы/янка-купала/тэма-народнага-жыцця-і-любоў-да-радзімы-]] * [[творы/янка-купала/янка-купала-пясняр-беларускага-народа]] * [[творы/янка-купала/тэма-паэта-і-паэзіі-ў-творчасці-янкі-куп]] * [[творы/янка-купала/драматургічнае-майстэрства-янкі-купалы]]