Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:янка-купала:янка-купала-паязджане

Гэта старая версія дакумента!


Янка Купала — Паязджане

Распаўзлася па абшары
Сцюжным пухам, сцюжнай марай
Папаўзуха-завіруха —
Злога духа злыбядуха.

Ў полі дымна, ў полі цёмна,
Беспатольна і заломна,
Ні пуціны, ні упыння,
Як у вечнай дамавіне.

Як у моры, ў белым снегу,
Без днявання, без начлегу,
Ў бездарожжа, ў беспрыстанне
Едуць, едуць паязджане.

Едуць, едуць, ані следу,
Ні праслуху, ні прагледу,
Ні прасвету, ні надзеі, —
Ўсё ў зацьмішчы, ўсё ў завеі.

Папаўзуха-завіруха
Шэпча, шэпча штось да вуха
Аб музыцы-дудаграі,
Аб пшанічным караваі.

Снежным надзячы начлегам,
Пасыпае сном і снегам,
Лазам лезе ў сэрца, ў вочы,
Зазірае патарочай.

Маладога к маладусе,
Свата к свацці-пасядусе,
Да закосніцы закосню
Жах прытульна прыкаросніў.

Прытуліліся, як дзеці,
Як галубкі на рассвеце,
Як нішто ні знаць, ні ведаць,
І ўсё едуць, едуць, едуць.

А над імі збеядуха,
Папаўзуха-завіруха,
Снежнай хустаючы вехай,
Захліпаецца ад смеху.

1918

Падобныя старонкі

  • янка-купала/драматургічнае-майстэрства-янкі-купалы
  • янка-купала/тэма-народнага-жыцця-і-любоў-да-радзімы-
  • янка-купала/янка-купала-пясняр-беларускага-народа
  • янка-купала/пошукі-героямі-шляхоў-да-шчаслівага-жыцц
  • янка-купала/тэма-паэта-і-паэзіі-ў-творчасці-янкі-куп
творы/янка-купала/янка-купала-паязджане.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki