~~META: title = Янка Купала — Не шукай &keywords = не шукай, Радзіма &abstract = Кароткі аналіз верша Янкі Купалы "Не шукай" &iftrue = nan ~~ ====== Янка Купала — Не шукай ====== Не шукай ты шчасця, долі\\ На чужым, далёкім полі,\\ Гэт, за шумным лесам-борам,\\ За шырокім сінім морам\\ Не шукай ты шчасця, долі!\\ \\ Ты ўсё знойдзеш гэта блізка,\\ Там, дзе маці над калыскай\\ Табе песні напявала,\\ Як малога калыхала,\\ Толькі ўмей шукаці блізка!\\ \\ * Не шукай сабе дружакаў\\ Між чужынцаў, між піяўкаў,\\ Ні у месцы, ні ў палацы,\\ Ні пры лёгкай панскай працы, –\\ Не шукай ты там дружакаў!\\ \\ Ты іх знойдзеш вельмі блізка,\\ Каля хаты, каля нізкай,\\ Дзе ганяў жывёлу змалку,\\ Дзе касой махаў на ранку,\\ Толькі ўмей шукаці блізка!\\ \\ * Не шукай сабе, мой братку,\\ З ветрам Бацькаўшчыну-матку\\ Ні на сушы, ні на моры,\\ Ні у шчасці, ні у горы,\\ Не шукай яе там, братку!\\ \\ Яе знойдзеш вельмі блізка,\\ Як знаходзіць лес вятрыска,\\ Толькі ў сэрца глянь сваё ты\\ I ў душу заглянь з ахвотай,\\ Знойдзеш Бацькаўшчыну блізка! \\ 1. Сродкі мастацкай выразнасці [[слоўнік/анафара|анафара]], [[слоўнік/эпіфара|эпіфара]] і [[слоўнік/рэфрэн|рэфрэн]] дапамагаюць абуджаць і ўмацоўваць нацыянальна-патрыятычную свядомасць чытача, шукаць і знаходзіць сапраўдныя духоўныя каштоўнасці дома, на Радзіме, бо «яе знойдзеш вельмі блізка, як знаходзіць лес вятрыска, толькі ў сэрца глянь сваё ты і ў душу заглянь з ахвотай...»\\ 2. Верш пабудаваны ў форме лірычнага [[слоўнік/маналог|маналога]], звернутага да адной асобы. Гэта надае яму асаблівы давер, пранікнёнасць. Верш дапамагае юнакам і дзяўчатам не памыліцца ў жыцці – не парываць сувязі з роднай зямлёй, сям'ёй, сябрамі.\\ 3. Актуальнасць ідэі верша перш за ўсё ў тым, што паэт пераконвае нас: Бацькаўшчына, шчасце, сяброўства – ўсё гэта пачынаецца з маленства, сям'і, бацькоўскай хаты, Радзімы. Трэба быць патрыётам сваёй Радзімы, ганарыцца сваёй роднай культурай, бо шчаслівым чалавек можа быць толькі на той зямлі, дзе ён нарадзіўся. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/янка-купала/драматургічнае-майстэрства-янкі-купалы]] * [[творы/янка-купала/пошукі-героямі-шляхоў-да-шчаслівага-жыцц]] * [[творы/янка-купала/янка-купала-пясняр-беларускага-народа]] * [[творы/янка-купала/тэма-паэта-і-паэзіі-ў-творчасці-янкі-куп]] * [[творы/янка-купала/тэма-народнага-жыцця-і-любоў-да-радзімы-]]