Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:янка-купала:янка-купала-над-калыскай

Гэта старая версія дакумента!


Янка Купала — Над калыскай

Калыхала маці сына
У калысцы у ліповай
I пяяла яму песню
Вось як тутка, слова ў слова:

– Люлі, люлі, мой маленькі!
Спі і сні вясёлкі-гулі,
Як жа вырасцеш вялікім, –
Не забудзься ты матулі.

Люлі, люлі, мой маленькі!
Спі, злажыўшы ўкрыж далонкі,
Як жа вырасцеш вялікім, –
Не забудзься ты старонкі.

Люлі, люлі, мой маленькі!
Спі, як кветка напрадвесні,
Як жа вырасцеш вялікім, –
Не забудзься гэтай песні.

Люлі, люлі, мой маленькі,
Набірайся моцы, сілы,
Як жа вырасцеш вялікім, –
Не забудзь маей магілы.

Люлі, люлі, мой маленькі!..
. . . . . . . . . .
Сын павырас, на лес гледзя,
А ці помніць песню маткі, –
Запытайся ў суседзяў.

1919

Падобныя старонкі

  • янка-купала/янка-купала-сын-і-маці
  • янка-купала/янка-купала-сыны
  • анатоль-грачанікаў/анатоль-грачанікаў-бацька-і-сын
  • янка-золак/янка-золак-ода-маці
  • яўгенія-янішчыц/яўгенія-янішчыц-у-калыханку-сыну
творы/янка-купала/янка-купала-над-калыскай.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki